Аграрыі паспяхова справіліся з уборкай клубняў

Сёлета плантацыі другога хлеба ў грамадскім сектары раёна займалі 164 гектары.

Аграрыі паспяхова справіліся з уборкай клубняў. Па звестках райсельгасхарчу, бульбу вырошчвалі ў трох сельгаспрадпрыемствах: акцыянерным таварыстве «Тураўшчына», КСУПе «Бялёў» і сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба.

Усяго накапана 4832 тоны прадукцыі пры сярэдняй ураджайнасці 294 цэнтнеры. У ААТ «Тураўшчына» і сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба аддача кожнага гектара склала больш як 300 цэнтнераў.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.