Клічуць восеньскія кірмашы

Суботні распродаж сельгаспрадукцыі ў нашым райцэнтры зноў парадаваў гараджан багаццем гандлёвых радоў.

Як расказала галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Надзея Рамановіч, сельгасвытворцы, без уліку прыватнікаў, атрымалі выручку амаль удвая большую чым  падчас першага аналагічнага мерапрыемства. Вяскоўцы чакаюць актыўнасці ад жыткаўчан і на наступным кірмашы, які адбудзецца 12 кастрычніка і пачнецца а палове дзявятай гадзіны раніцы на пляцоўцы каля магазіна акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс”. У чарговы раз жыхароў парадуюць адменнымі таварамі: садавінай, агароднінай, бульбай і іншай прадукцыяй палёў і фермаў, а таксама цудоўнымі песнямі і музыкай.

Усяго гаспадаркі раёна  прадалі гараджанам розных прадуктаў за час гандлёвых мерапрыемстваў  амаль на дзесяць тысяч рублёў. Даволі адчувальны прыбытак атрымалі ААТ “Тураўшчына”, КСУП “Чырвоны Бор”, “Доследны рыбгас “Белае”. Гэтыя і іншыя вытворцы гатовыя задаволіць попыт пакупнікоў і зараз. Дарэчы, гаспадарам, якія імкнуцца прыкупіць сена і салому, не варта хвалявацца. Дастаткова патэлефанаваць па нумары 21495 і заказаць неабходную колькасць рулонаў фуражу, якія даставяць прама на падворак. Чарговы кірмаш кліча нас.

 Сяргей БЕЛКА

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.