Усенародны клопат

Даволі насычаным быў парадак дня дваццаць першай сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Народныя абраннікі разгледзелі шэсць пытанняў.

Аб тым, як рэалізуецца на тэрыторыі раёна Дзяржаўная праграма “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэсублікі Беларусь на 2016-2020 гады” на пасяджэнні агучыла галоўны ўрач установы аховы здароўя “Жыткавіцкая цэнтральная раённая бальніца” Людміла Катлярчук. Па словах Людмілы Віктараўны, нягледзячы на прымаемыя захады, у рэгіёне назіраецца зніжэнне насельніцтва.  На першае верасня ў раёне  налічваецца 34803 жыхары. Гэта на 567 чалавек меней чым было летась. Аналізуючы становішча з дэмаграфіяй, спецыяліст акрэсліла тыя негатыўныя фактары, што аказваюць адмоўны ўплыў  на здароўе і колькасны склад жыткаўчан, а таксама праінфармавала народных абраннікаў пра захады, якія прымаюцца па стабілізацыі сітуацыі.  Менавіта на гэтым зрабілі акцэнт і ў сваім рашэнні і дэпутаты. У прынятай пастанове прапісаны даручэнні раённым службам, ад зладжанай працы якіх залежыць здароўе жыхароў. У прыватнасці, меры тычацца зніжэння захворваемасці, паляпшэння медыцынскага абслугоўвання і ўмоў працы на вытворчасці, выкаранення злачынстваў  на бытавой глебе ў п’яным стане, прафілактыкі гібелі людзей падчас надзвычайных сітуацый, а таксама  прапаганды здаровага ладу жыцця. Менавіта толькі сумеснымі намаганнямі можна стварыць аснову для паляпшэння здароўя народа і забяспечыць дэмаграфічную стабільнасць.

На сесіі дыпутаты  ўнеслі і зацвердзілі змяненні ў прынятыя раней пастановы.

Сяргей БЕЛКА

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.