Свята працы хлебаробскай

Ураджайнымі на ўзнагароды выйшлі абласныя “Дажынкі”, што адбыліся ў Рэчыцы, для працаўнікоў вёскі нашага раёна. На галоўным аграрным свяце жыткаўчане шэсць разоў падымаліся на сцэну, каб атрымаць за добрасумленную працу ганаровыя граматы, каштоўныя падарункі і падзячныя лісты. Прычым самай высокай вартасці.
Рэчыца прымала дэлегацыі з уласцівай беларусам гасціннасцю. Яшчэ добра і не развіднела, а на цэнтральнай плошчы сталіцы свята ўжо сустракалі людзей. Іх заваблівалі шматлікімі выставамі, а таксама гандлёвымі радамі. Дарэчы, святочную абстаноўку стварылі перапрацоўчыя прадпрыемствы сельскагаспадарчай галіны вобласці. Менавіта яны стараліся прыцягнуць да сваіх палатак як мага болей народу. У гэтым добра такі паспеў і Тураўскі малочны камбінат. Яго сыры з задавальненнем куплялі госці і мясцовыя жыхары. Апошнія таксама актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, якія праводзілі спецыялісты прадпрыемства. Безумоўна, аснову дэлегацыі жыткаўчан складалі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Таму адразу яны накіраваліся да выставы тэхнікі. Сучасныя камбайны, трактары, глебаапрацоўчыя агрэгаты і іншыя машыны зацікавілі жыткаўчан.

Асноўная дзея свята прайшла ў Дварцы культуры нафтавікоў. Аграрыяў вобласці прывітальным адрасам павіншаваў кіраўнік дзяржавы. Як адзначыў старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей, працаўнікі вёскі, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, дабіліся станоўчых вынікаў. Таму губернатар з вялікім задавальненнем аддзячваў лепшых аграрнікаў, што паказалі ўзор прафесіяналізму на жніве. У ліку такіх і Аляксандр Маркевіч, аператар зернетока акцыянернага таварыства “Тураўшчына”. Разам са сваімі калегамі Фёдарам Арцюховічам, Мікалаем Вакульчуком і Іванам Катом дапрацаваў 13,2 тысячы тон збажыны. З вышэйзгаданай гаспадаркі ўзнагароды атрымалі механізатар Іван Ракавец, загадчыца верасніцкай малочнатаварнай фермы Надзея Вашкова. За высокую культуру землякарыстання трактар “Беларус” кіраўнік вобласці ўручыў дырэктару акцыянернага таварыства “Прыазёрскае-Агра” Аляксею Бухаловічу. Такую ж машыну, як малады кіраўнік рэгіёна, атрымаў і старшыня райвыканкама Аляксандр Сідарэнка. Уручаны Жыткаўшчыне прыз ён адразу пераадрасаваў камунальнаму сельгаспрадпрыемству “Бялёў”. Высока ацанілі на абласных дажынках і працоўныя здабыткі брыгадзіра машынна-трактарнага парку КСУПа “Коленскае” Зоі Шакалян.
Як кажуць у народзе, калі ёсць хлеб, то абавязкова льецца і песня. Музычнымі нумарамі ўдзельнікаў “Дажынак” радавалі лепшыя артысты вобласці. Кожны канцэртны нумар тэматычна адпавядаў галоўнай накіраванасці свята.
Сяргей БЕЛКА, фота аўтара

Свята працы хлебаробскай: 1 комментарий

  • 22.11.2019 в 11:31
    Permalink

    Дажынки для нас всегда особенный праздник, в этот день настоящие труженики села получают свою награду и почести, что заряжает их на трудовые подвиги в следующем году.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.