У раёне выканана будаўніча-мантажных работ на 26 мільёнаў рублёў

У параўнанні з леташнім гэта 64,3 працэнта. У асноўным такое становішча атрымалася за кошт  павелічэння будаўніцтва ў 2018, калі ўзводзіўся мост праз Прыпяць, а таксама завяршэння работ на аб’ектах да “Дажынак”. Разам з тым  працаўнікі арганізацый упэўнена вядуць справы. Узводзіцца некалькі жылых дамоў, капітальна рамантуецца цэнтральны корпус бальніцы, шчыруюць і над ажыццяўленнем буйнога праекта ля Дзякавіч, дзе будуецца малочнатаварны комплекс. У будаўнічай галіне раёна ўпэўнены, што выканаюць гадавое заданне па ўводу жылля і асвояць поўнасцю выдаткаваныя сродкі па лімітах фінансавання і забяспечаць тэмп росту падрадных работ у сапаставімых цэнах да папярэдняга года на велічыню 110 працэнтаў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.