Да навагодняй акцыі “Ёлка жаданняў” падключылася таварыства Чырвонага Крыжа

З дапамогай нераўнадушных людзей валанцёры намагаюцца выканаць мары шасцідзесяці чатырох малых з абмежаванымі магчымасцямі і вясковых рабят са шматдзетных сем’яў. Напрыклад, Ілья ў свае чатырнаццаць будзе ўдзячны за наручны гадзіннік, дзесяцігадовая Віка — за новую ляльку. Ваня, якому споўнілася восем, хоча займець пажарную машынку, а 12-гадовая Улада абрадуецца набору для вышывання. Адрасны падарунак для гэтых і іншых хлопчыкаў і дзяўчынак можа зрабіць кожны чалавек. Поўны спіс жаданняў падкажуць па тэлефоне 8044 775 72 35. Плакаты з інфармацыяй пра акцыю таксама з’явіліся ў буйных супермаркетах Жыткавічаў і другіх месцах масавага знаходжання людзей. Разам сагрэем маленькія сэрцы ўвагай і цяплом.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.