Дзевяцідзённыя аздараўленчыя лагеры адкрыюцца ва ўстановах адукацыі

Дзевяцідзённыя аздараўленчыя лагеры адкрыюцца ва ўстановах адукацыі на зімовых канікулах.

За мінусам свят адпачываць у іх дзеці будуць з 26 снежня па 11 студзеня. Усяго рэалізавана 145 пуцёвак для вучняў СШ №1 і 2 райцэнтра, Юркевіцкай, Браніслаўскай і Людзяневіцкай школ, а таксама 70 – для выхаванцаў ДЮСШ.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ў вольны час будуць пад наглядам педагогаў займацца рознымі прыемнымі і карыснымі справамі. У прыватнасці, арганізуюцца экскурсіі, культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы. Падмацоўваць сілы будзе трохразовае гарачае харчаванне.

Святлана ШАКАЛЯН

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.