Пачынаецца кампанія па прыпісцы да прызыўнога ўчастка

З другога студзеня 2020 года ў раёне пачынаецца кампанія па прыпісцы да прызыўнога ўчастка зарэгістрыраваных на тэрыторыі рэгіёна грамадзян 2004 года нараджэння і старэйшых узростаў, якія не зрабілі гэта ва ўстаноўленыя тэрміны.

Юнакі, згаданага вышэй года нараджэння, а таксама 1993-2003, якія  не ўдзельнічалі ў мерапрыемствах па прыпісцы раней і не атрымалі асабістыя павесткі аб яўцы на прыпісны ўчастак, павінны самастойна прыбыць на прызыўны пункт Жыткавіцкага раёна, што размешчаны па адрасу: г. Жыткавічы, вуліца Пралетарская, дом 1, у перыяд з шостага студзеня па трыццаць першага снежня 2020 года. Пры сабе грамадзянін павінен мець пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні і даведкі аб месцы жыхарства і саставе сям’і.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.