Сімвалы беларускай велічы

Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама, якую ўзначальвае кіраўнік раённай улады Аляксандр Сідарэнка, падчас адзінага дня інфармавання (АДІ) сустрэлася з калектывам ДЭУ-48 РУП “Гомельаўтадар”.  Тэмай для абмеркавання на мерапрыемстве сталі народныя традыцыі беларусаў.

Як вынікала з выступлення, наш народ мае багатую і слаўную гісторыі, культурную спадчыну. І гэтыя скарбы не толькі паспяхова захоўваюцца, але і развіваюцца. На працягу многіх стагоддзяў, менавіта фальклор, мова, абрады з’яўляліся святыняй і сімвалам велічы нашай дзяржавы. На сучасным этапе гісторыка-культурная спадчына стварае той трывалы падмурак, які цэментуе грамадства, натхняе яго на новыя здзяйсненні. Жыткаўшчына ў гэтым плане не выключэнне. У  рэгіёне маецца нямала ўрачыстасцей і святаў, якія сваёй тэматычнасцю і ідэйнасцю не даюць разарвацца духоўнай повязі пакаленняў, якая мацавалася многія стагоддзі.

У ліку іншых пытанняў, якія былі абмеркаваны на сустрэчы з працаўнікамі ДЭУ-48, сталі праблемы дарожнай і пажарнай бяспекі, забеспячэнне правапарадку ў грамадстве.

Інфармацыйная група старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Куляша працавала ва ўстанове аховы здароўя «Жыткавіцкая ЦРБ». І ў гэтым калектыве з цікавасцю азнаёміліся з традыцыямі беларускага народа.

Таксама АДІ прайшоў у Жыткавіцкім лясгасе. Аб традыцыях сувярэннай Беларусі калектыву арганізацыі расказаў першы намеснік старшыні райвыканкама Мікалай П’яўко. На мерапрыемстве выступілі і прадстаўнікі МНС, санітарнай станцыі, паліклінікі. Слухачы задавалі пытанні выступоўцам. Шмат гаварылі адносна новай сістэмы ў рабоце дактароў. Абмяркоўвалі і новыя магчымасці  ўстановы аховы здароўя.

Сяргей Белка

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.