Дзеці нараджаюцца на шчасце

Старшыня райвыканкама Аляксандр Сідарэнка павіншаваў Анастасію Улязкову з нараджэннем дачкі, якая стала першым дзіцём 2020 года не толькі ў нашым раёне, а і на Гомельшчыне.

Разам са сваім падарункам кіраўнік мясцовай улады таксама перадаў шчаслівай маці прэзент ад губернатара вобласці Генадзя Салаўя.

— Нараджэнне дзіцяці — самая важная і счаслівая падзея для кожнай сям’і, — гаворыцца ў прывітальным адрасе на імя Анастасіі. — З яго з’яўленнем прыходзяць прыемныя клопаты, чаканні, радасць і турботы. Перад вамі стаіць важная задача — выхаваць дастойнага грамадзяніна нашай краіны. Будзьце для яго добрымі настаўнікамі, надзейнымі памочнікамі і вернымі сябрамі.

Маму і малышку дома чакаюць брат Ян, сёстры Русаліна, Юля і Майя. Цікава, што апошняя дзяўчынка атрымалася таксама амаль святочнай. Бусел, ці дакладней, Дзед Мароз, прынёс яе тры гады таму 27 снежня. Тата ўжо прыдумаў нованароджанай дачцэ каралеўскае імя — Елізавета. Бацькі чакалі малую ў дваццатых чыслах снежня, але, відаць, тая не спяшалася, каб зрабіць усім сапраўдны навагодні падарунак. Насця ў сем вечара яшчэ паспела накрыць святочны стол, а ў дзесяць яе на карэце хуткай дапамогі, што імчалася з Запясочча з уключанай мігалкай, ужо сустракалі ля прыёмнага пакоя бальніцы. А ў 15 хвілін першай гадзіны 2020-га жанчына стала мамай. Прыйсці ў свет новаму чалавечку дапамагалі ўрачы Уладзімір Госцеў і малады спецыяліст Ала Несцярэня, расказала акушэрка Таццяна Шантар, якая працавала з імі поплеч:

— Мы радыя, што гэта дзяўчынка. “Значыць, вайны не будзе”, — жартуюць нашы дактары. Не кожны раз прыходзіцца прымаць новае жыццё пад выбухі навагодніх салютаў. А наогул, няхай нараджаюцца круглы год, мы будзем гэтаму толькі радыя.

Пасля рамонту акушэрскае аддзяленне, а за ім і ўвесь чатырохпавярховы будынак бальніцы, набывае новае аблічча, становячыся больш утульным і камфортным. Такія захады сведчаць пра сацыяльную накіраванасць нашай дзяржаўнай палітыкі, якая станоўчым чынам уплывае і на дэмаграфію. Статысты пацвярджаюць: ў гэгіёне ўсё больш бацькоў становяцца шматдзетнымі. Дарэчы, і Насця Улязкова таксама з вялікай сям’і. У яе маці — шасцёра нашчадкаў і два дзясяткі ўнукаў.

Святлана Шакалян,

фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.