Сёння – вучні, заўтра – салдаты

Вызначыліся пераможцы раённага этапу спартакіяды сярод прызыўной і дапрызыўной моладзі па зімоваму шматбор’ю “Абаронца Айчыны”.

На старты выйшлі 87 юнакоў. Прадстаўнікі трынаццаці сярэдніх школ і ліцэя змагаліся ў стральбе, падцягванні і кросе на тры тысячы метраў замест лыжных гонак, якія адмяніла сёлетняе надвор’е. Традыцыйна старшакласнікаў перад змаганнем прывітаў прадстаўнік ваенкамата. На стадыёне з такой нагоды ўзнялі дзяржаўны сцяг.

Пакуль адна частка вучняў брала ў ціры прыцэл на мушку, другая наразала кругі вакол футбольнага поля, трэцяя скарала перакладзіну ў спартыўнай зале. І так пачарзе. Сенсацыі не здарылася. Вынікі атрымаліся чакаемымі, большасць прызавых месцаў зноў занялі тураўцы. У камандным заліку перамагла СШ №2 г. Турава. Другое месца падзялілі СШ №2 г. Жыткавічы і СШ №1 г. Турава. Замкнулі лідарства СШ №3 г. Жыткавічы і Дуброўская СШ. Па суме вынікаў у трох дысцыплінах асабістае першынство ў старэйшай групе (17-18 год) ўзначалілі Сяргей Курыловіч, СШ №2 г. Жыткавічы, Анатолій Бібік, Дуброўская СШ і Яўген Купрыяновіч, СШ №1 г. Тураў. Сярод 15-16-гадовых падлеткаў лепшымі сталі Яўген Кот, СШ №1 г. Тураў, Данііл Махнач, СШ №3 г. Жыткавічы і Віталь Дзедавец, СШ №1 г. Тураў. Найбольшую колькасць дакладных стрэлаў на свой рахунак запісалі Уладзіслаў Юрчанка (стар. гр.), СШ №2 г. Тураў і зноў Яўген Кот (мал. гр.), СШ №1 г. Тураў.

Сёння наша зборная адправілася на абласны этап шматбор’я з вялікімі шансамі на перамогу.

Святлана Шакалян

Фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.