Жыхарка вёскі Хвойка Антаніна Жураўлевіч атрымала дзяржаўную ўзнагароду

На аднаго ордэнаносца стала больш у нашым раёне. Жыхарка вёскі Хвойка Антаніна Жураўлевіч атрымала вялікую дзяржаўную ўзнагароду за нараджэнне і выхаванне пяцярых дзяцей.

Одрэн маці жанчыне ўручылі на апаратнай нарадзе. Выконваючы пачэсную місію, першы намеснік старшыні райвыканкама Мікалай П’яўко падзякаваў гераіні за вялікую і, бадай, самую галоўную працу на зямлі — дараваць жыццё маленькаму чалавеку і вывесці яго ў вялікі свет.

Права на высокі тытул Антаніна Сямёнаўна зарабіла даўно, а пацвердзіла яго дакументальна толькі зараз, ды і то па просьбе дзяцей.

— Галоўнае ж не прызнанне, — лічыць яна, — а гармонія ды лад у сям’і. Не саромяюся казаць, што я шчаслівая жонка, маці і бабуля. Сыны і дочкі — наш з мужам капітал і гонар.

Чатыры старэйшыя нашчадкі пабраліся ўжо шлюбам. Двайнятам Канстанціну і Дзмітрыю — сёлета споўніцца па 33. Фёдар на два гады малодшы за братоў і на шэсць старэйшы за сястру Зою. Апошняя дзяўчынка Лізавета нарадзілася ў 2001-ым. Акрамя яе, студэнткі, усе Жураўлевічы даўно на сваім хлебе. Багаты радавод працягваюць сямёра ўнукаў.

Гаспадыня гэтай дружнай суполкі працавала настаўнікам, а потым бібліятэкарам. Ва ўсіх справах яна знаходзіла і знаходзіць падтрымку мужа Аляксандра, які сваё прафесійнае жыццё прысвяціў лесу.

Святлана Шакалян,

фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.