Хоць заўтра на палеткі

Выдатна папрацавалі спецыялісты акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс” падчас бягучага рамонтнага сезону па аднаўленню тэхнікі. Сёння яе гатоўнасць на прадпрыемстве складае сто працэнтаў.

За зімовы час работнікі арганізацыі адрамантавалі тры трактары, правялі тэхнічнае абслугоўванне яшчэ двух. На лінейку гатонасці таксама паставілі двое дыскаў, камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў, тры раскідвальнікі мінеральных угнаенняў, іншую тэхніку. Кожная яе адзінка грунтоўна прайшла праз майстэрні таварыства. Поспеху ў справе садзейнічала добрая арганізацыя дзейнасці, тэхніку рыхтавала да выхаду ў поле спецыялізаванае звяно разам з механізатарам, які потым будзе эксплуатаваць  пэўную машыну ці агрэгат, а яшчэ бесперабойнае забеспячэнне рамонтнікаў запчасткамі. Аб апошнім старанна клапацілася кіраўніцтва і інжынерная служба таварыства, а таксама начальнікі структурных падраздзяленняў Андрэй Галавач і Уладзімір Галавач. А вось сярод рамонтнікаў стараннасць і прафесіяналізм праявілі слесары Міхаіл Жогаль, Аляксандр Ханеня, зваршчыкі Міхаіл Коршак,  Аляксандр Макарэвіч і іншыя механізатары прадпрыемства.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.