У краіне падведзены вынікі мінулагодняй працы жывёлагадоўлі

У рэспубліканскім рэйтынгу наш рэгіён заняў нядрэнныя пазіцыі.

Са ста васямнаццаці раёнаў Жыткаўшчына абаснавалася на 49 месцы. Такую пазіцыю працаўнікі ферм занялі дзякуючы атрыманаму надою ад каровы ў памеры 5089 кілаграмаў, які ў параўнанні з папярэднім годам паважчэў на 55 кілаграмаў. Дарэчы, гэта чацвёрты паказчык на Гомельшчыне.

Ёсць нашы прадстаўнікі і ў рэспубліканскай зводцы сярод сельгаспрадпрыемстваў, якія летась надаілі ад каровы больш як шэсць тон малака. Сялянская гаспадарка М.Р. Шруба па велічыні прадуктыўнасці ў разліку на адну рагулю стала трынаццатай з 303 прадпрыемстваў. За прайшоўшы год кожная з тысячы кароў, што ўтрымліваюцца на малочнатаварным комплексе фермера, парадавала мясцовых жывёлаводаў 9551 кілаграмам малака. Прычым, прадуктыўнасць жывёлы павялічылася  больш як на паўтары тоны.

Сяргей БЕЛКА

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.