Дапытлівасць да Мінску давяла

Дзеці і цікаўнасць – амаль словы-сінонімы. Проста не кожнаму ўдаецца запаліць у іх іскрынку творчага пошуку. Гэта выдатна атрымліваецца ў педагогаў гімназіі, пра што сведчаць дыпломы ІІІ ступені, днямі заваяваныя іх выхаванцамі ў фінале рэспубліканскага конкурса работ даследніцкага характару.

Вучаніцу дзясятага класа Яніну Гаўрылаву зацікавілі праявы мобінгу ў калектыве. Так называюць форму псіхалагічнага насілля ці траўлі чалавека. У выбары актуальнай тэмы школьніцу падтрымала настаўніца грамадазнаўства Вольга Мазуркевіч, стаўшы кіраўніком яе праекта.

З выкладчыкам замежнай мовы Вольгай Агіевіч рыхтавала сваю навуковую распрацоўку дзевяцікласніца Лізавета Паповіч. Выкарыстоўваючы нямецкую перыёдыку, таварныя ўпакоўкі і іншую фактуру, яна вывучала, якім чынам на нас ўздзейнічаюць слоганы. Для дзяўчынкі ўзнагарода такога прэстыжнага спаборніцтва стала дэбютнай, а вось выкладчык перамагае ў азначаным спаборніцтве пяты раз. Ці знойдзецца яшчэ дзе ў рэспубліцы такі прыклад? Усе ранейшыя дыпламанты Вольгі Уладзіміраўны сталі лаўрэатамі прэзідэнцкай стыпендыі, трапіўшы ў нацыянальны банк таленавітай моладзі.

Гімназісткі прызналіся, што дзякуючы ўдзелу ў канферэнцыі, займелі карысны досвед і захапіліся. Нібы сапраўдныя вучоныя шукалі матэрыял, праводзілі апытанні, аналізавалі атрыманыя звесткі і ў выніку прыходзілі да пэўных высноў. Для сябе яны не выключаюць, што даследніцкая дзейнасць можа быць  штуршком да прафесійнага вызначэння.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.