Кожны чацвёрты з тых заключыў шлюб ужо меў вопыт сямейных адносін

Кожны чацвёрты з тых, хто летам заключыў шлюб на Жыткаўшчыне, ужо меў вопыт сямейных адносін. Такія дадзеныя прадасталі ў аддзеле загс райвыканкама.

Усяго, нагадаем, летась адбылося 192 вяселлі. Дзесяці наймаладзейшым нявестам споўнілася ад 16 да 18-ці, два жаніхі толькі адзначылі паўналецце. А сярэдні ўзрост мужчын склаў 30 гадоў, жанчын – 27.

Цікавыя звесткі атрымаліся і пра нованароджаных. Напрыклад, у адну сям’ю “бусел прыляцеў” сёмы раз, шэсць дзяцей сталі шостымі і дзевятнаццаць – пятымі. Сто васямнаццаць з 365-ці немаўлят – першынцы. Пяць разоў здаралася двайное папаўненне. Прыкмячальна, што ў адрозненні ад папярэдніх гадоў летась з перавагай у тры малыша лідзіравалі дзяўчынкі.

Святлана Шакалян   

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.