Падарункі ад прафсаюза
Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу не спыняе дзейнасці ў межах акцыі “Наш жывёлавод”.
Падчас наведвання лідарам прафесійнага саюза аграрыяў Уладзімірам Радаўцом КСУПа “Бялёў” ганаровымі дыпломамі і падарункамі была адзначана праца шасці аператараў машыннага даення гаспадаркі.
У ліку тых, хто прымаў віншаванні, Ірына Рубіс, Любоў Чаюкова, Вольга Савіч, Валянціна Бурак, Ганна Волк і Вольга Паўлюшына. Усе яны вопытныя і спрактыкаваныя спецыялісты ў абранай справе, таму і маюць штогод высокія надоі.
Усяго ў раёне кіраўніцтвам прафсаюза аграрыяў ушагнавана ўжо два дзясяткі жывёлаводаў. У прыватнасці, акрамя згаданай гаспадаркі, падзяка выказана працаўніцам грамадскіх фермаў акцыянернага таварыства “Прыазёрскае-Агра” і камунальных сельгаспрадпрыемстваў “Чырвоны Бор” і “Коленскае”.
Сяргей БЕЛКА