У раёне не спыняецца прафарыентацыйная работа

У раёне не спыняецца прафарыентацыйная работа, накіраваная на папулярызацыю сярод моладзі  праходжання тэрміновай вайсковай службы і павышэння прэстыжу прафесіі ваеннага.

З гэтай мэтай шэраг навучальных устаноў рэгіёна наведалі прадстаўнікі 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

Падчас сустрэчы выхаванцы Жыткавіцкай сярэдняй школы №2 імя А. Галавача падрабязна даведаліся пра гістарычны і баявы шлях праслаўленай часці.  Пачынаецца ён аж у 1944 годзе, калі гвардзейцы праявілі сябе ў аперацыі па разгрому фашыстаў ля возера Балатон, што ў Венгрыі. Далейшы лёс дэсантнікаў цесна звязаны з горадам Віцебскам, дзе пастаянна дыслацыравалася дывізія.  Аднымі з першых яе байцы ўвайшлі ў Афганістан, дзе адважна змагаліся з маджахедамі. Многія з салдат і афіцэраў за праяўленую мужнасць адзначаны высокімі ўрадавымі ўзнагародамі. Аб гэтым хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся з відэафільмаў, што дэманстраваліся падчас мерапрыемства.

Свята прытрымліваюцца склаўшыхся традыцый віцебскія дэсантнікі і зараз. Аб чым сведчыць іх высокая вывучка, якая дазваляе выконваць самыя складаныя баявыя задачы па абароне нашай радзімы. Састаў брыгады неаднаразова дэманстраваў гэта на шматлікіх вайсковых вучэннях, што адбываліся ў нашай краіне і па-за яе межамі. Адным словам, 103-я гвардзейская – гэта вайсковае злучэнне, дзе служба для кожнага юнака лічыцца даволі прэстыжнай і ганаровай. Да таго ж, атрыманыя вайсковыя спецыяльнасці даюць магчымасць уладкавацца і ў мірным жыцці, а таксама працягваць вучобу ў ВНУ вайсковага профілю.

Сяргей БЕЛКА

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.