Вось так “ДетКИ”

Абсалютнай пераможцай адкрытага абласнога дзіцячага конкурсу інтэлектуалаў “ ДетКИ”.  стала каманда пачаткоўцаў сш №3 г. Жыткавічы.

У яе складзе вучаніцы трэціх класаў Кацярына Аліфяровіч, Ксенія Шандар і Марына Краеўская. Зборная, якую рыхтавала настаўніца Ірына Нікіціна, атрымала арыгінальную назву “Альнітак” па імені самай яркай трайной зоркі сузор’я Арыён. І, як паказала спаборніцтва, спаўна яе апраўдала. Хаця, трэба сказаць, што трэцяя школа ні разу не заставалася без прызавога месца за час правядзення гэтага конкурсу. А ён патрабуе дужа вялікай эрудыцыі, таму што большасць заданняў выходзяць за межы вучэбнай праграмы. Трэцякласнікі шукаюць адказы на займальныя пытанні міжпрадметнага характару, выконваюць даследаванне па матэматыцы і ўдзельнічаюць у гульні са словамі.

Нашы разумніцы атрымалі дыплом і пераходны кубак, а СШ №3 — права прядзення ў сваіх сценах наступнага турніру маленькіх інтэлектуалаў “ДетКИ”.

Святлана Шакалян,

фота з сайта СШ №3

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.