Ад чыстага сэрца

Займацца добрачыннасцю для кіраўніцтва рэгіёна і дэпутацкага корпусу на Жыткаўшчыне з’яўляецца ўжо справай традыцыйнай. У чарговы раз лепшыя памкненні прадстаўнікамі раённай улады былі праяўлены на Вялікдзень.

Старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Кулеш, Тураўскага гарвыканкама Ігар Міцюрыч, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Купрацэвіч у святы для праваслаўных хрысціян дзень парадавалі пацыентаў сястрынскага адззялення Тураўскай бальніцы. Для дзядуль і бабуль, якія на старасці аказаліся на дзяржаўным утрыманні, госці набылі і даставілі вялікодныя кулічы. Хаця сустрэча па вядомых прычынах была нядоўгай, але ўсе яе ўдзельнікі адчулі цяплыню ўдзячнасці і дабрыні. Менавіта яны заўсёды ляжаць у аснове чалавечых стасункаў. Віншуючы пацыентаў са святам, Уладзімір Мікітавіч падкрэсліў, што спагада да людской бяды заўсёды з’яўлялася  асновай беларускага характару.

– У гады любога ліхалецця жыхары дзяліліся апошнім акрайчыкам хлеба з блізкімі, – адзначыў старшыня райсавета. – Вось і ў цяперашні няпросты час сваім учынкам мы хацелі падарыць радасць і цудоўны настрой людзям, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

Падзяку Уладзімір Кулеш выказаў і медыкам. Яны зараз працуюць з падвоенай энергіяй, праяўляючы самыя лепшыя якасці. Несумненна, любая дабрыня, што ідзе ад чыстага сэрца, толькі ўмацоўвае веру ў духоўнай высакароднасці нашага грамадства,  з якой і нараджаюцца светлыя ўчынкі і памкненні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.