У гасцях у мінулага

У рамках плана мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці загадчык аддзела традыцыйнай культуры і фальклору А. Валюшыцкая пабывала ў экспедыцыі ў знакамітай вёсцы Пагост з мэтай запісаць жывую, каларытную мову носьбітаў фальклору, якія зберагаюць традыцыі сваёй мясцовасці.

Дзякуючы Кацярыне Аляксееўне Панчэні, якая з дзяцінства памятае ўсе дэталі народнага свята “Юраўскі карагод” і працягвае разам з жыхарамі сваёй вёскі зберагаць традыцыі.

У гутарцы Кацярына Аляксееўна закранула больш дэталёва тэму ежы, якую раней гатавалі ў дзень правядзення “Юр’я”. Вельмі шмат страў, якія зараз рэдка сустракаюцца на стале палешукоў.  Напрыклад, хто з вас сёння ведае ці спрабаваў “Жур”, “Лазянку”, “Калінаўнік”, “Млінцы”, “Пеўня ў цесце”, альбо бульбу, начыненую грыбамі?  Будзем спадзявацца, што у гэтым годзе ў дзень правядзення карагоду (6 мая ў Пагосце) усе жадаючыя і госці прымуць удзел у святочным шэсці, паводзяць карагоды, паспрабуюць святочную ежу і паслухаюць песні ў жывым выкананні народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыву “Міжрэчча” філіяла Пагосцкага клуба-бібліятэкі.

А. Валюшыцкая, загадчык аддзела традыцыйнай культуры  і фальклору

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.