Жывёлаводы рэгіёна паспяхова спрацавалі ў першым квартале

Жывёлаводы рэгіёна даволі паспяхова спрацавалі ў першым квартале бягучага года. Прычым, не толькі ў вытворчасці малака, але і на вырошчванні жывёлы.

Напрыклад, у параўнанні з леташнім перыядам валавы надой павялічыўся на 10,1 працэнта і склаў 13047 тон. Найбольшы ўклад у малочную справу ўнеслі такія сельгаспрадпрыемствы як акцыянернае таварыства “Тураўшчына” (4827,5 тоны), сялянская гаспадарка М.Р. Шруба (2408,2 тоны). А вось самы высокі прырост па валавай вытворчасці забяспечылі акцыянерныя таварыствы “Дзякавічы” (204,1 працэнта), “Прыазёрскае-Агра” (139,3 працэнта). Найцяжэйшы надой у разліку на адну карову назіраецца на комплексе фермера. Тут ўжо атрымалі ад кожнай рагулі па 2359 кілаграмаў малака, дадаўшы да леташняга паказчыка 276 кілаграмаў. Для параўнання, за гэты час на чырванаборскіх фермах прадуктыўнасць кароў вымяраецца толькі 557 кілаграмамі сырадою з мінусам да мінулагодняга 187 кілаграмаў.

На жаль, зменшылі свае паказчыкі да леташняга ўзроўню ў камунальных сельгаспрадпрыемствах “Бялёў” (95,9 працэнта), “Чырвоны Бор” (75,2 працэнта) і ў акцыянерным таварыстве “Людзяневічы” (93 працэнты).

Што тычыцца здабыткаў вырошчвання жывёлы, то ў  цэлым па раёну яны на грамадскіх фермах выраслі на 18 працэнтаў або 84 грамы і перавысілі паўкілаграмовую адзнаку. У той жа час не кожная гаспадарка мае такі вынік. У ліку іх КСУПы “Коленскае” (258 грамаў), “Чырвоны Бор” (364) і “Бялёў” (465 грамаў). У сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба і акцыянерным таварыстве “Прыазёрскае-Агра” сярэднясутачныя прывагі на вырошчванні жывёлы перавышаюць сямсот грамаў.

У цэлым у мясной галіне за сакавік намецілася станоўчая тэндэнцыя. З дзевяці гаспадарак у сямі на адкорме атрымалі за суткі прывагі большыя  як за паўкілаграма. Захоўваецца тэндэнцыя росту і ў вытворчасці малака.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.