Каб жылося і вялося

Людзяневіцкі сельвыканкам паспяхова вырашае  пытанні, якія тычацца забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва на адміністрацыйнай тэрыторыі. Вынік працы кіраўніцтва мясцовай улады неаднаразова адзначаўся на абласным узроўні.

Вось і сёлета ў Людзяневіцкі Савет прыйшла прыемная навіна. Ён заняў другое месца ў абласным конкурсе. Гэтая перамога невыпадковая. На яе працавалі ўвесь год. Хаця, па праўдзе кажучы, не дзеля высокіх узнагарод старалася мясцовая ўлада, а каб у вёсках пабольшала парадку, зручней стала жыць людзям. У многім гэтаму садзейнічае работа назіральнай камісіі, спецыялісты якой пастаянна наведваюцца ў дамы пажылых грамадзян, нядобранадзейныя сем’і.

Ужо больш як чвэрць стагоддзя Савет узначальвае Юрый Волчык. Чалавек ён патрабавальны. За гэты перыяд Юрый Аляксандравіч выпрацаваў даволі стройную сістэму ўзаемаадносін з насельніцтвам і арганізацыямі, якія ажыццяўляюць дзейнасць на адміністрацыйнай тэрыторыі. Дзякуючы гэтаму ў сельвыканкама маюцца трывалыя сувязі з імі, што дазваляе  рабіць нямала карысных спраў. Менавіта падчас “чыстых чацвяргоў”, суботнікаў памагатыя сельсавета выходзяць на працу, каб палепшыць стан паселішчаў, месцаў пахавання, выканаць іншыя работы.

Людзяневіцкі сельсавет адзін з першых у раёне, дзе на вясковых вуліцах паспяхова “расправіліся” з занядбалымі будынкамі. Іх знесена больш як дзвесце пяцьдзясят штук. Вызваленыя землі актыўна перадаюцца ў сельскагаспадарчы зварот. Штогод у Савеце прыбаўляецца і сядзіб узорнага парадку. Кіраўніцтва мясцовай улады імкнецца заахвочваць такіх дбайных гаспадароў. Як кажуць, у добрым Савеце і справы ладзяцца выдатна.

Сяргей БЕЛКА

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.