Працаўнікі “Жыткавічыхімсервіс” распачалі нарыхтоўку сена

Працаўнікі акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс” распачалі нарыхтоўку сена. Мясцовыя механізатары для гэтых мэт плануюць скасіць 45 гектараў траў, угоддзі якіх размяшчаюцца паблізу райцэнтра. Для паспяховай работы ў арганізацыі маецца ўвесь неабходны тэхнічны арсенал: касілка, граблі, прэс-падборшчык. Рулоны з высушанай “зялёнкі” прадпрыемства плануе рэалізаваць насельніцтву. Тым больш што ў людзей ёсць немалы попыт на такую прадукцыю. Дарэчы, забеспячэнне сенам гаспадароў не адзіная паслуга, якую жыхарам з ахвотай акажуць работнікі ААТ. У прыватнасці, магчымасці таварыства дазваляюць правесці апрацоўку зямельных участкаў, прадаставіць транспарт для перавозкі грузаў і іншыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.