Слова – лепшым

Знаёмім з землякамі, якія дабіліся поспехаў у розных сферах жыццядзейнасці Жыткаўшчыны. Менавіта яны ў гэтым годзе ўпрыгожылі раённую Дошку гонару.

 

Ніна ЗАДАРОЖНАЯ,

рыбавод ААТ “Доследны рыбгас “Белае”:

– Безумоўна, мне, як кіраўніку, вельмі прыемна, што прозвішча працаўніка нашага калектыву занесена на раённую Дошку гонару, – характарызуе дырэктар таварыства Сяргей Бугук. – Пра Ніну Задарожную скажу так, чалавек на сваім месцы. У гаспадарцы яна шчыруе рыбаводам. Асноўны яе абавязак – рэалізацыя рыбы. Таму жанчыне даволі часта даводзіцца выязджаць у камандзіроўкі. Па велічыні выручкі, якую Ніна Іванаўна прывозіць за тавар,  Задарожная ў ліку лепшых работнікаў. А гэта сведчыць толькі аб адным – старанні і прафесіяналізме рыбавода, яго ўменні знаходзіць падыход да кожнага пакупніка. Менавіта гэтыя якасці і ляжаць у аснове паспяховай працы Ніны Задарожнай.

Сяргей БЕЛКА

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.