У Жыткаввіцкім раёне актыўна ажыццяўляецца выпас буйной рагатай жывёлы

Зараз у гаспадарках штодзённа на лугах утрымліваюць 4023  каровы і 1400 цялушак. Прычым тысячу сто галоў апошніх выпасаюцца кругласутасна. Як адзначаюць спецыялісты, зялёны корм станоўча ўплывае на аздараўленне арганізма пагалоўя, што адбіваецца на прадуктыўнасці жывёлы. На 22 чэрвеня гаспадаркі раёна маюць значную прыбаўку па малаку. У прыватнасці, валавы дзённы надой складае амаль 164 тоны, або на дзевяць працэнтаў болей за леташні паказчык. Ад адной каровы за суткі на грамадскіх фермах атрымліваюць па 16,4 кілаграма сырадою, з плюсам да мінулагодняга 1,3 кілаграма. Больш як сто пяцьдзясят тон прадукцыі сельгаспрадпрыемствы адпраўляюць  на перапрацоўку. Практычна ва ўсіх гаспадарках, дзе скарыстоўваюць танныя кармы, значна павялічаны аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі малака.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.