Гатова прымаць збажыну новага ўраджаю Жыткавіцкая хлебная база

Хоць заўтра гатова прымаць збажыну новага ўраджаю Жыткавіцкая хлебная база.

Ёмістасці элеватара дазваляюць змясціць 150 тысяч тонн зерня. Дагаворы на захоўванне прадукцыі прадпрыемства заключыла не толькі з традыцыйнымі пастаўшчыкамі (камбінатамі хлебапрадуктаў), а і з новымі партнёрамі. У прыватнасці, да супрацоўніцтва запрошаны ўсе фермерскія гаспадаркі Мінскай і Брэсцкай абласцей. Па словах дырэктара Віктара Атліванава, каб прыцягнуць кліентаў, сур’ёзна перагледзелі цэнавую палітыку, зрабіўшы кошт паслуг самым танным сярод аналагічных структур краіны.

Па вопыту мінулых гадоў першыя рэйсы з зернем прыходзяць на базу з сярэдзіны ліпеня. Да старту ўвесь механізм ужо поўнасцю адлажаны. Акрамя звычайных, так бы мовіць, касметычных пераўтварэнняў, сёлета здолелі правесці і некалькі аб’ёмных работ. Так, агульнымі намаганнямі адноўлена другая сушылка, якая не працавала больш за дзесяць гадоў, і абсталявана яшчэ адна кропка выгрузкі збажыны. Па прадукцыйнасці яна практычна роўная тром існуючым.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.