Інфармацыйна-прапагандыстская акцыя прайшла ў Жыткавічах

Роўна тры тыдні аддзяляе нас ад важнай падзеі ў жыцці краіны, калі мы будзем аддаваць свае галасы за яе стабільнасць і далейшы росквіт. Традыцыйна беларусы праяўляюць высокую электаральную актыўнасць. Не павінен стаць выключэннем і дзень 9 жніўня.

Нагадаць пра неабходнасць удзелу ў вызначэнні далейшага шляху развіцця рэспублікі, такую мэту мела мерапрыемства, што ладзілася ў амфітэатры гарадскога парку імя Міколы Гамолкі. З заклікам прыйсці да выбарчых урнаў да удзельнікаў акцыі звярнулася старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Надзея Шабаева. Актывісты суполкі раздавалі раздрукаваныя запрашэнні з датай галоўнай палітычнай кампаніі года, а добры настрой гледачоў падтрымлівалі артысты аматарскіх калектываў гарадскога Цэнтра культуры.

Святлана Шакалян

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.