Не будзь гордым – дзей

Вышыванне, маляванне, пляценне з саломы, арыгамі – усім пералічаным займаецца маладая, прыгожая, неардынарная асоба Антаніна Яроменка.

Нарадзілася і вырасла ў вёсцы Ленін. Яшчэ дзяўчынкай, седзячы за школьнай партай, ведала, што ў будучым свой лёс будзе звязваць з творчасцю. Скончыўшы Салігорскі дзяржаўны педагагічны каледж, на працягу двух гадоў працавала ў  Доме творчасці горада Жыткавічы. Пасля замужжа пераехала ў аграгарадок Людзяневічы.  Тут жа, у месным клубе, сёння яна майстар народных мастацкіх рамёстваў, а таксама вядзе дзіцячыя гурткі “Саломінка”, “Чароўная іголачка” і “Умелыя ручкі”.

Калегі хваляць Антаніну, кажуць: у кожны выраб яна ўкладвае нібы частачку сваёй душы. Адзначаюць тое, што як майстар, дзяўчына вельмі паднялася: акрамя ўдасканалення сваіх работ, з’явіліся яшчэ і новыя цікавыя ідэі. Гледачам таксама падабаюцца працы.

Яе шэдэўры прынімаюць удзел не только на шматлікіх мерапрыемствах вёскі і рэгіёна (“Зоў Палесся”), а нават на конкурсах вобласці, такіх як: “Таленты нашага краю”, “Квітней, мая Беларусь”. У клубе, дзе працуе Антаніна, ёсць яе асабістая выстава, якая мае назву “Добрых рук майстэрства”.

Дзяўчына не баіцца спрабаваць нешта новае. Сваю дзейнасць яна ацэньвае не самым высокім балам, так як ведае, што далей, калі працаваць у такім жа кірунку, будзе ўсё яшчэ лепей.

– Што б вы пажадалі чытачам?

– Не баяцца пачынаць нязведанае. Захапляцца, шанаваць і галоўнае – любіць сваю справу. Не змяняць сваім захапленням.

Дзіяна Дудзіч

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.