Прафкам АТ“Тураўшчына” грунтоўна падышоў да правядзення працоўнага саперніцтва

Прафкам акцыянернага таварыства “Тураўшчына” даволі грунтоўна падышоў да правядзення працоўнага саперніцтва на жніве сярод кам-байнераў, вадзіцеляў і машыністаў збожжатока.

Каб пастаянна падтрымліваць дух саперніцтва на хлебнай ніве, прафсаюзны лідар гаспадаркі Наталля Вакульчук штодзённа падводзіць вытворчыя здабыткі механізатараў і даводзіць гэтую інфармацыю да кожнага з іх.

Так, на 27 ліпеня  сярод камбайнераў сельгаспрадпрыемства лідзіруюць экіпажы ў складзе Сяргея Самцова і Аляксандра Дарошка, Аляксандра Ляшкевіча і Мікалая Прахарэнкі, а таксама Віталій Андрэцкі, якія маюць на ўласным рахунку 384, 343 і 329 тон намалочанага зерня адпаведна.

Лепшыя вынікі на дастаўцы збажыны з поля на ток у вадзіцеляў Мікалая Блоцкага (523 тоны), Мікалая Лебядзінскага (485) і Міхаіла Касача (480 тон). Сярод маладых шафёраў, занятых на адвозцы ўраджаю, стараннасць праяўляе Віталій Шруб, вытворчае дасягненне якога 615 тон зерня.

Значны плён працы і звяна аператараў зернесушыльнай устаноўкі Фёдара Арцюховіча, Сяргея Булдакова, Канстанціна Вераб’я, Яўгена Дземакова, Івана Ката і Аляксандра Клочка, якія  з пачатку ўборачнай ужо давялі да патрэбных кандыцый амаль дзве тысячы тон збажыны.

У ААТ “Тураўшчына” абмалочаны каласавыя толькі на пятай частцы плошчы, таму існуе вялікая верагоднасць, што здабыткі хлебаробаў да канца жніва значна пацяжэюць.

Сяргей Белка

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.