Валавая вытворчасць малака павялічылася на 8,3 працэнта

Валавая вытворчасць малака ў грамадскім сектары раёна за мінулае паўгоддзе павялічылася на 8,3 працэнта. Гэты паказчык склаў 27406,7 тоны. Прыбаўка адзначана ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах. Амаль кожны трэці літр прадукцыі атрымалі жывёлаводы ААТ “Тураўшчына”. Гэта гаспадарка займае другое месца па надою на карову (3007кг.), лідарам па-ранейшаму застаецца сялянская гаспадарка Шруба М.Г. (5354), а замыкае тройку лепшых  ААТ “Прыазёрскае-Агра” (2886).

Заканамерна рост прадуктыўнасці дойнага статку станоўча паўплываў і на аб’ёмы продажу малака. На працягу шасці месяцаў пры таварнасці 91,6 працэнта яго рэалізавалі на дзесяціну болей, чым за такі ж леташні перыяд.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.