Жыткаўчане дружна прынялі ўдзел ў абласной акцыі добрых спраў «Маёй краіне»

Жыткаўчане дружна прынялі ўдзел ў абласной акцыі добрых спраў «Маёй краіне». Жыхароў і гасцей райцентра парадавалі выступленнямі творчыя калектывы абласной філармоніі і зорка беларускай эстрады  Саша Нэма.

Яркім упрыгажэннем мерапрыемства сталі выставы, падрыхтаваныя грамадскімі арганізацыямі, рамеснікамі, мастакамі. Рознажанравыя работы аўтараў аб’ядноўвае беларуская тэматыка і любоў да роднага краю.

Плануецца, што канцэрты пройдуць ва ўсіх раённых цэнтрах. Завершыцца святочны марафон 8 жніўня ў Гомелі.

Акцыя праходзіць на Гомельшчыне не першы год. Яна была ініцыяваная вядучымі грамадскімі аб’яднаннямі рэгіёну пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.