Ціма, Дзіма – першы клас

Лічаныя дні застаюцца да званка, які пакліча дзятву ў Краіну ведаў.

Гэтай хвіліны з нецярпеннем чакаюць сябры Цімафей Некрашэвіч і Дзмітрый Сулкоўскі. Напрасавана форма, сабраны партфелі, хіба толькі  букетаў не стае. Сёлета хлапчукі стануць вучнямі Юркевіцкай сярэдняй школы. Разам з імі за парты сядуць яшчэ два першакласнікі – Мацвей Сулкоўскі і Ігнат Кудравец.

На Жыткаўшчыне 1 верасня галоўнымі героямі лінеек стануць каля 470 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія толькі распачынаюць навучанне.

Святлана Шакалян

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.