Другі працоўны тыдзень доўжаць маладыя спецыялісты медыкі

У распараджэнне цэнтральнай раённай бальніцы сёлета паступілі шэсць урачоў, паведамілі ў кадравай службе ўстановы аховы здароўя.

Паліклініку ўкамплектавалі псіхіятрам-нарколагам, псіхатэрапеўтам, рэнтгенолагам і інфекцыяністам. Апошні будзе працаваць яшчэ і ў стацыянары. Да сваіх абавязкаў таксама прыступілі анестэзіёлаг і ўрач агульнай практыкі, які ўзначаліў Дзякавіцкую амбулаторыю.

Калектыў цэнтральнай раённай бальніцы папоўнілі дзевяць выпускнікоў сярэдніх спецыяльных устаноў. Тры чалавекі залічаны ў штат Ленінскай участковай бальніцы, дзве медсястры трапілі ў прыёмнае аддзяленне, фельчар-лабарант – у Тураўскую гарадскую бальніцу. Навічкі з дыпломамі медкаледжаў ёсць і ў паліклініцы: два памочніка ўрача агульнай практыкі і акушэрка жаночай кансультацыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.