Поўны агратэхнічны комплекс

На палях пасля абмалоту каласавых у вяскоўцаў толькі пабольшала спраў. І асноўнай задачай на цяперашні час для аграрыяў з’яўляецца ўборка саломы. Яе патрэбна запрасаваць і звезці з 9535 гектараў.

Работу вядуць ва ўсіх гаспадарках. Для больш выніковай дзейнасці на адвозцы саломы ў месцы складзіравання ў сельгаспрадпрыемствы накіраваны два механізаваныя атрады, укамплектаваныя тэхнікай і механізатарамі з гарадскіх арганізацый. Гэтыя падраздзяленні ўжо падставілі плячо падтрымкі працаўнікам ААТ “Тураўшчына”, КСУПаў “Бялёў” і “Коленскае”. Плён сумеснай дзейнасці на ўборцы саломы на 24 жніўня наступны: запрасаваны яе валкі на 5925 гектарах, а рулоны звезены з 3182 гектараў.

Механізатары сельгаспрадпрыемстваў пасля ачысткі плошчаў ад пажніўных рэшткаў неадкладна праводзяць падрыхтоўчыя аграпрыёмы пад будучую сяўбу: лушчэнне пожні, ворыва, уносяцца прэпараты супраць пустазелля, выконваюцца іншыя работы.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.