Да старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Куляша звярнуліся тры жыхары раёна

На прамую лінію да старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Куляша, што прайшла ў мінулую суботу, звярнуліся тры жыхары раёна. Два пытанні тычыліся вырашэння жыллёвай праблемы. У прыватнасці, з Дзякавічаў прасілі садзейнічання, каб сям’ю не высялілі са службовай кватэры, а жыткаўчанка мае патрэбу ў выдзяленні жылога памяшкання. Дапамогі таксама шукала жыхарка Перароўскага Млынка: “Белтэлеком” адмаўляе ў тэлефанізацыі яе ўнучцы з аграгарадка Кольна. Кожны зварот узяты на кантроль. Пасля высвятлення ўсіх абставін заяўнікі атрымаюць адказы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.