ПАСТОЙ, ПАРАВОЗ

З чыгункай у Ганны Вінакуравай звязана шмат радні. І яна стала прадаўжальніцай вялікай ды-настыі. Скончыла Гомельскі профільны каледж, малая радзіма – вёска Капцэвічы, што ў Петрыкаўскім раёне.

— Так як вучылася на платным, — тлумачыць сваё размеркаванне выпускніца, — мела права самастойнага працаўладкавання, але калі прапанавалі Жыткавічы, адмаўляцца не стала. Да бацькоў паўгадзіны на цягніку. Зняла кватэру, праўда, пару разоў усяго там і пераначавала. Пакуль у таварнай канторы лічуся стажорам.

У курс справы Ганну ўводзіць вопытны прыёмаздатчык груза і багажу. Чыгуначніца стараецца як мага хутчэй уліцца ў калектыў і засвоіць прафесійныя абавязкі. Між тым, і з кніжкамі яна не развіталася, паступіла на завочнае аддзяленне ва ўніверсітэт, каб атрымаць па спецыяльнасці вышэйшую адукацыю. Упэўнена: падтрымка калег і любоў да прафесіі дапамогуць справіцца з любымі цяжкасцямі. У бліжэйшых Ганніных планах — пошук у нашым горадзе новых сяброў і магчымасці займацца валейболам і баскетболам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.