Замдиректора областного музея военной славы Константин Мищенко: «Хотите встать под «бчб», изучите вначале его историю»

Во время августовских незаконных акций протеста против выборов Президента главным атрибутом митингующих стал бело-красно-белый флаг. Или «бчб», как его называют протестующие. Какова история этого символа, рассказал заместитель директора областного музея военной славы Константин МИЩЕНКО.

Константин Мищенко: «Нужно руководствоваться реальными историческими фактами, а не легендами, у которых нет никаких подтверждений». Фото автора – Белорусы почувствовали себя белорусами в полном смысле этого слова в конце XIX – начале XX века, – пояснил Константин Сергеевич. – Понятно, что во время существования Российской империи никакой речи о государственном флаге быть не могло. Возможность обзавестись символикой появилась лишь во время Февральской революции 1917 года. Многие наши студенты учились в том числе в Москве и Петербурге, и им понадобилось, чтобы белорусское национальное движение как-то эффектно отличалось от других. Они обратились к архитектору и общественному деятелю Клавдию Дуж-Душев­скому. Он сделал несколько вариантов флага, среди которого был тот самый бело-красно-белый.  В 1918 году в Минске во время немецкой оккупации нашей территории группа социалистов провозгласила Белорусскую Народную Республику, приняв в качестве символов «бчб» и герб «Погоня». Можно сказать, что это была первая попытка создания истинно белорусской государственности. Но это лишь попытка. Все понимают, что любое государство должно быть признано другими государствами. Германия была первой, к кому обратилась БНР за поддержкой. Иными словами, белорусская независимость могла быть только при поддержке немцев. Но тогда в Германии вспыхнула революция, и оккупанты к декабрю того же года покинули нашу территорию.  Поскольку к тому моменту Беларусь еще не сформировалась как государство, во время выборов в ряде регионов победили эсеры либо большевики, а сторонников «бчб» стало гораздо меньше. 1 января 1919 года была провозглашена БССР, и многие деятели БНР покинули страну вместе с отступающими немцами в Литву и Польшу. Занимательный факт: когда уходили, то к красной полосе добавили разделительные черные полоски – получился своеобразный траурный символ эмиграции. Все бы ничего, но репутация «бела-чырвона-белага» была существенно подпорчена в период Великой Отечественной войны. Дело в том, что его использовали коллаборационистские структуры и пронацистские формирования во время немецкой оккупации. Это доказывают исторические снимки, на которых на фоне «бчб» изображены полицаи, совершившие немало преступлений против белорусского народа. Также этот символ висел на многих зданиях, в которых располагались коллаборационистские структуры. Здание Купаловского театра Несмотря на этот факт, в 1991 году после распада Советского Союза и объявления независимости нашей страны БНФ и их сотоварищи на волне деморализации депутатов-коммунистов убедили всех, что у нового государства должны быть свои символы. И «протащили» бело-красно-белый флаг и герб «Погоня». На это люди отреагировали негативно, особенно были недовольны ветераны. Предложение о смене государственной символики было вынесено на референдум в 1995 году. 75,1% белорусов поддержал красно-зеленый флаг образца 1951 года (его автором был Николай Гусев – прим. автора) с изменениями: красный орнамент на белом фоне, без изображения серпа и молота.  Многие пытаются сейчас «обелить» бело-красно-белый флаг. Транслируют в массы, что он имеет исторические корни, например, его использовали во время Грюнвальдской битвы или некий «стольный князь» в битве был ранен в голову, снял белую повязку с красной полосой крови и повел под этим импровизированным знаменем свое войско в атаку на врагов. Это все легенды, которые не подтверждены никакими фактами.  Нередко утверждают, что среди коллаборантов были и хорошие люди. Но ведь белорусы и их семьи, пережившие войну, помнят, как их родных и близких убивали немцы. И даже если этого не делали коллаборанты, то они служили оккупантам. Значит, были причастны к бесчинствам.  Сейчас «бела-чырвона-белым» флагом успешно воспользовались правоцентристские формирования Беларуси, чтобы не только показать свое несогласие с нынешней властью, но и специально позлить слои общества, которые еще помнят ужасы войны. Нужно понимать, что «бчб» – это лишь флаг протеста. Рано или поздно буря уляжется, и его сложат обратно в темный ящик до востребованности. А людям придется жить вместе под теми символами, которые утверждены народным голосованием. Которые определяют нас всех как единый белорусский народ, – подытожил Константин Мищенко.

Источник: http://gp.by
© Правда Гомель

Замдиректора областного музея военной славы Константин Мищенко: «Хотите встать под «бчб», изучите вначале его историю»: 4 комментария

  • 10.09.2020 в 11:51
    Permalink

    Пад бела-чырвона-белым сцягам фармавалася нацыянальная самасвядомасць беларусаў

    у ХХ стагоддзі

    Тысячы белару-саў выходзяць на мірныя акцыі з бела-чырвона-бе-лымі сцягамі. Але ў многіх суайчыннікаў да гэтай сімволікі негатыўнае стаўленне, нягледзячы на тое, што менавіта пад гэтым сцягам Аляк-сандр Лукашэнка прымаў прысягу як першы прэзі-дэнт Беларусі. Давайце для аб’ектыўнасці звер-немся да гісторыі. У гэ-тым нам дапаможа Уладзімір Снапкоўскі, доктар гістарычных на-вук, прафесар кафедры міжнародных адносін БДУ.

    — У часы Вялікага Княства Літоўскага, у 14-15 стагоддзях, су-стракаецца першае згадванне бела-чырвона-белага сцяга і герба «Паго-ня», што азначала пераслед ворага. Пад гэтым сцягам ваявалі ваяры ВКЛ, выходзіла шляхта ў агульны паход супраць ворага ў 16-17 стагоддзях. Калі бліжэй да сучаснасці, то можна сказаць, што пад гэтым сцягам фар-мавалася нацыянальная самасвядо-масць беларусаў у ХХ стагоддзі. Аў-тарам праекта сцяга лічыцца белару-скі грамадска-палітычны дзеяч і архітэктар Клаўдзій Душ-Душэўскі. Пытанне пра нацыянальную сімволі-ку абмяркоўваўся на з’ездзе беларус-кіх нацыянальных арганізацый у Мен-ску ў сакавіку 1917 гады, і менавіта бела-чырвона-белы сцяг стаў атры-бутам Беларусі, якая адраджалася. Першы Усебеларускі з’езд у снежні 1917 года ўжо ўпрыгожваў бела-чырвона-белы сцяг. А калі ў 1918 го-дзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, гэты сцяг і герб «Пагоня» сталі нацыянальнымі знака-мі БНР. У расійскіх і беларускіх ба-льшавікоў быў свой чырвоны сцяг. Такім чынам, розныя палітычныя сілы выступалі пад рознымі сцягамі, што было цалкам натуральна.

    — А потым была Вялікая Ай-чынная вайна, калі бела-чырвона-белы зноў з’явіўся…

    — Так, гэты сцяг выкарыстоў-ваўся беларускімі калабарантамі з дазволу нямецкай адміністрацыі ў яка-сці нацыянальнага знака беларускіх арганізацый. Але гэта была прынятая ў той час практыка ва ўсіх акупаваных краінах — выкарыстоўваць нацыяналь-ныя мясцовыя знакі.

    — Чаму ж у нас, мірных бела-русаў, спрэчкі вакол бела-чырвона-белага сцяга даходзяць ледзь не да бойкі?

    — Сімволіка ў прынцыпе мае вялікае значэнне ў палітыцы і гісторыі дзяржаўнасці. Таму сцяг, герб і гімн актыўна і шырока выкарыстоўва-юцца палітычнымі сіламі ў сваіх па-літычных інтарэсах. Гэта мае месца цяпер, ва ўмовах вострага палітыч-нага крызісу ў Беларусі, які ўзнік пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэн-цкіх выбараў 9 жніўня. Мы назіраем, што велізарныя дэманстрацыі прыхі-льнікаў змен праходзяць з бела-чыр-вона-белымі сцягамі. Сотні тысяч ча-лавек. Рэакцыя супернікаў даволі прымітыўная: «Ізноў рэанімуюць гэты сцяг, а пад ім у гады Вялікай Ай-чыннай вайны выступалі калабаран-ты». Нагадаю, што, напрыклад, Расій-ская вызвольная армія Уласава ваява-ла пад трыкалёрам, які цяпер з’яўля-ецца дзяржаўным сцягам Расійскай Федэрацыі. Але ў Расіі вакол гэтага пытання няма такіх палітычных ды-скусій.

    На мой погляд, пытанне пра сцяг у нас празмерна палітызаванае, і ён выступае як знак прыналежнасці да адпаведнай грамадска-палітычнай сілы. Гэты раскол пераадольваецца хутчэй, чым палітычныя рознагалоссі. У наяўнасці тэндэнцыя да прыняцця бела-чырвона-белага сцяга ўсё шы-рэйшым спектрам беларускага гра-мадства, паколькі яна адлюстроўвае глыбокія векавыя спадзевы беларус-кага народа да волі і незалежнасці.

    — У 1991-95 гадах бела-чыр-вона-белы сцяг быў у нас дзяржаў-ным. Потым на рэферэндуме вы-рашылі ад яго адмовіцца. Але яго ж не забаранілі…

    — Не. Але і не вельмі заахво-чваецца яго выкарыстанне ў шырокім ужытку. У 2016 годзе шэраг беларус-кіх моладзевых арганізацый звярнуў-ся ў Міністэрства культуры з запытам пра наданне бела-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычна-культур-най каштоўнасці. Але дагэтуль пы-танне не вырашана. Гербу «Пагоня» пашанцавала больш — ён занесены ў спіс гістарычна-культурнай спадчы-ны.

    ДАРЭЧЫ

    З нагоды выбару бела-чырво-на-белага спалучэння колераў для сцяга ёсць розныя версіі. Напрыклад, легенда пра тое, што ваяр ВКЛ пе-равязаў рану белай тканінай, на якой пратачылася кроў — і гэта стала нацы-янальным знакам. Таксама вядома, што бела-чырвоная гама традыцыйна пераважае ў нацыянальным бела-рускім тэкстылі. Але больш праўда-падобнай выглядае ўсё ж версія, што сцяг — вытворнае ад герба, схематыч-ная перадача яго колераў. У дадзеным выпадку гэта герб «Пагоня» Вялікага Княства Літоўскага, аснову якога на працягу некалькіх стагоддзяў скла-далі беларускія землі.

    Раіса Юдзіна.

    http://naszaslowa.by/2020/09/nasha-slova-34-1497-26-zhniunya-2020-g/

    Рейтинг комментария:Vote +1+4Vote -10

  • 10.09.2020 в 12:16
    Permalink

    Сымвалы
    Сымвалы
    На нацыянальныя каштоўнасьці мусіць быць адзіны агульны погляд і адзінае ўсьведамленьне зьявы. Калі гэтага няма – нацыя ў бядзе. Ужо толькі па гэтай прыкмеце можна сцьвярджаць пра нацыянальную бяду беларусаў. Амаль дзьвесьце гадоў расейскай акупацыі і сістэмнага вынішчэньня беларушчыны не мінаюць бяссьледна. Хвароба каляніяльнага духу сядзіць яшчэ так глыбока, што нават некаторыя адраджэнцы не пазьбеглі яе метастазаў.

    Самы кур’ёзны прыклад – гэта ўсхваленьне “трасянкі” (прытым адукаванымі людзьмі). Хаця рэч агульнавядомая, што калі дзе-небудзь у сьвеце назіраецца такая хімерычная моўная зьява, то гэта ёсьць працэс моўнай дэградацыі і адлюстраваньне (абавязкова!) рэгрэсу аўтэнтычнай культуры (існуе дастатковая літаратура і эмпірычны досьвед у гэтым пытаньні).

    Аналягічная цераспалосіца і ў дачыненьні да сымволікі. Некаторыя кажуць, што вось і добра, што Лукашэнка забараніў Беларускі Гэрб і Сьцяг. Цяпер усё відаць, дзе хто ёсьць, ато толькі апаганіў бы нацыянальныя сымвалы.

    Аднак гэта ня ўся праўда (і, нават, зусім ня праўда). Сэнс сьцягу і гэрбу глыбейшы і сіла большая. Нацыянальныя дзяржаўныя сымвалы не дачасная рэч і не разьменная манета. Яны па-над усім, і нават над часам. Сьцяг веецца і над палітыкай, і над унутранымі канфліктамі, пакуль існуе адзінства дзяржавы і лучнасьць нацыі. Гэта значыць, што пакуль існуюць агульныя вечнасныя каштоўнасьці народа, што прызнаюцца ўсімі. Не лукашысты прыдумалі Пагоню і беларускі Бел-Чырвона-Белы сьцяг, і не прыдумаў іх Народны Фронт. Гэрб і Сьцяг існавалі ўжо сотні гадоў і нарадзіліся ў гісторыі нашага народу. Нацыянальны дзяржаўны гэрб Пагоня і гістарычны сьцяг ніяк не маглі атаясамлівацца зь якім-небудзь палітычным рэжымам і нават з палітычнай сілай, якая іх адрадзіла і ўзьняла. (Пасьля зацьвярджэньня нацыянальнага Беларускага сьцяга і Пагоні ў якасьці дзяржаўнага сьцяга і гэрба Рэспублікі Беларусь Народны Фронт на ІІІ-м Зьезьдзе ў 1993 г. прыняў асобны Сьцяг БНФ – трохканцовае трохпалоснае бел-чырвона-белае палатно з шасьціканцовым крыжам на ўсю шырыню — і дзьве гэрбавыя эмблемы: Вялікую эмблему з выявай Пагоні і Малую – з выявай шасьціканцовага крыжа Пагоні)

    Нацыянальны дзяржаўны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня лучацца з усёй беларускай нацыяй і адлюстроўваюць існаваньне незалежнай Беларускай дзяржавы.

    Калі б усе гэтыя цяжкія гады Беларускі сьцяг і гэрб Пагоня існавалі ў якасьці дзяржаўных сымвалаў, яны б культурна і дзяржаўна дапамагалі кансалідаваць нацыю, падымалі б ў беларусаў пачуцьцё гонару і гістарызму нацыянальнага існаваньня і сьведчылі б пра гэта ў сьвеце. Палітычныя канфлікты маглі б нават разьдзіраць грамадзтва, але Беларускі сьцяг веяўся б над усім сымвалам салідарнасьці і нагадваў бы пра адзінства.

    Лукашысты, якія ськінулі Гэрб і парвалі Беларускі сьцяг, зрабілі злачынства перад нацыяй. Злачынства, якое вымагае абавязковага пакараньня.

    Сама гэтая падзея (незаконны фальшывы рэфэрэндум, парваньне сьцяга) ёсьць адлюстраваньнем сутнасьці таго, што адбывалася: уладу ў Беларусі захапілі антыбеларускія прамаскоўскія сілы. Парваньне Беларускага сьцяга ёсьць сымвал іхняй палітыкі ў дачыненьні да Беларусі (этнацыд, закрыцьцё беларускіх школаў, перасьлед мовы, разбурэньне беларускага друку, перасьлед беларускай літаратуры, фальсіфікацыя гісторыі, адчыненьне межаў перад расейскай палітыкай і разьведкай, русіфікацыя, бяспраўе людзей, рэпрэсіі па ідэалягічнай прыкмеце і г.д. – усё, што культурна і этнічна нішчыць і разбурае беларускі народ).

    Грубы невук Ціцянкоў, рвучы Беларускі сьцяг на вачах усяго грамадзтва, прадэманстраваў цёмны рытуал паніжэньня народа, які маўчаў. У старажытнасьці такія дзеяньні змываліся толькі крывёй. Цяпер іншыя часы. Але калі нацыя не асудзіць гэты бруд – яна не падымецца.

    Зразумела, што антынацыянальны рэжым ня мог кіраваць пад Беларускім сьцягам і беларускім Гэрбам. Але мусіць быць зразумела таксама, што для нацыі страта Сьцяга і Гэрба нават у такой акупацыйнай сітуацыі, — гэта ня “добра”, а вельмі дрэнна.

    Наша Беларуская ідэя, наша Бацькаўшчына, нашыя Сымвалы – цяпер у падпольлі. Тым часам пад афіцыйным чырвона-зялёным сьцягам савецка-маскоўскай акупацыі змушаюць хадзіць нашу моладзь, нашых спартоўцаў і вайскавікоў. Як жа рэалізаваць адзінства нацыі, калі існуюць сымвалы падзелу? Нават на міжнародным футбольным матчы такое ўжо не ўдаецца.

    Вельмі важна разумець, што такое дрэнна і што такое добра. У палітыцы няма “пустых паперак”, пустых сымвалаў і нават “пустых ідэй”. Усё вымагае асэнсаваньня, бо ўсё можа быць скарыстана і ўсё можа перамяніцца. Няма ніводнай ідэі, нават самай бязглуздай, якая б не знайшла пасьлядоўнікаў (напрыклад, ідэя джынсавай “парцянкі”). Калі ёсьць ружжо – яно некалі можа выстраліць.

    Дыктатарскія антынацыянальныя і акупацыйныя рэжымы гэта скрозь пацьвярджаюць. Успомнім першае агульнанацыянальнае палітычнае дзеяньне, першую агульнанацыянальную перамену, якую зрабіла каманда Лукашэнкі, захапіўшы ўладу. Першым дзеяньнем было – ліквідацыя дзяржаўных сымвалаў нацыі – Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і гэрбу “Пагоня”.

    Рытарычнае пытаньне: які першы чын мусяць зрабіць беларусы пасьля ліквідацыі прамаскоўскага рэжыму? Адказ зразумелы – вярнуць нацыянальныя сымвалы дзяржавы. За тымі, што будуць здольныя зрабіць такі чын, за тымі і станецца будучыня. Тут простае назіраньне. Тыя, што гэтага ня зробяць, — тыя працягнуць прамаскоўскую палітыку нішчэньня ўсяго беларускага. Вось што такое Сымвалы нацыі.

    24 кастрычніка 2006 г.

    Зянон Пазьняк

    Рейтинг комментария:Vote +1+5Vote -1-1

  • 10.09.2020 в 12:22
    Permalink

    http://pazniak.info/page_belaruski_stsyag
    БЕЛАРУСКІ СЬЦЯГ
    БЕЛАРУСКІ СЬЦЯГ
    Давайце пагаворым пра нацыянальны сьцяг. Гэта значыць, пра рэчы відавочныя і таемныя, рэальныя і містычныя.

    Нацыянальны сьцяг — гэта каляровае палатно, як правіла, прастакутнага памеру, якое зьяўляецца сымвалам нацыі. Бываюць людзі, якіх сьцяг нічым ня ўзрушвае: палатно як палатно. Іншыя — дзеля сьцяга ахвяруюцца жыцьцём, адносяцца да яго з піэтэтам і з найвялікшай павагай.

    Адносіны да сьцяга паказваюць на ўзровень нацыянальнай кансалідацыі і нацыянальнай сьведамасьці народа. I што важна: тут існуе ўзаемаабарачальная сувязь. Народ падтрымлівае сьцяг, а сузіраньне сьцяга — кансалідуе народ.

    Успомнім нядаўняе мінулае, як адносіліся да беларускага нацыянальнага сьцяга на Беларусі функцыянэры КПСС. Калі ўжо перад канцом Савецкага Саюзу камуністы ня мелі моцы, яны стараліся ўсімі сіламі прынізіць, зьменшыць значэньне сьцяга. „Ім бы толькі флажкі», — крычалі яны ў Вярхоўным Савеце на Народны Фронт. Маўляў ёсьць больш важныя рэчы, чым сьцяг.

    Але як толькі расейскаму КГБ удалося прывесьці на прэзыдэнцкі пасад Лукашэнку, першае, з чаго яны пачалі — гэта зь ліквідацыі беларускага дзяржаўнага сьцяга. Пры гэтым, не лічыліся ні зь якімі выдаткамі.

    У барацьбе за беларускі сьцяг цяперашняя рэчаіснасьць нарадзіла сапраўдных герояў. Паглядзім на подзьвігі няўлоўнага МІРОНА, які ўжо некалькі гадоў вывешвае Бел-Чырвона-Белы Сьцяг на самых высокіх і недаступных месцах, і заўсёды пакідае пры гэтым запіскі патрыятычнага зьместу.

    Апошні подзьвіг Мірона, які ён ажыцьцявіў на другі Дзень Нараджэньня Хрыстовага 26 сьнежня мінулага году ў Віцебску уражвае сваёй сьмеласьцю. Мірон сярод белага дня вывешаў беларускі сьцяг над горадам на 110-мэтровай вышыні (на коміне гарадзкой цеплацэнтралі). Убраны ў барвовы плашч, гэты рыцар беларускага сьцяга працаваў на вышыні, на марозным ветры амаль пяць гадзінаў дзёрзка, навідавоку ўсяго горада. Унізе яго ўжо чакала пастка, але Мірон, дзякуючы беларускай кемлівасьці, спусьціўся з гары і здолеў не патрапіць у рукі ахоўнікаў. Ён зноў няўлоўна зьнік, не адкрыўшы свой твар.

    Я мяркую, што неўзабаве, пасьля таго, як будзе ськінуты ў Беларусі прамаскоўскі рэжым, — урачыстае ўздыманьне беларускага сьцягу над парлямантам і Домам ураду пад велічныя гукі беларускага духоўнага гімну будзе даручана герою беларускага сьцяга — Мірону, які ў гэты момант адкрые сваё аблічча.

    Прыгледзімся да нашага сьцяга.

    Ён заўсёды відаць здалёку, як самая яркая зьява ў прасторы, якія б фарбы і аб’ёмы вакол ні былі. Гэта настолькі відавочна, што ўражвае.

    Калі глядзець на наш сьцяг зблізку і асабліва, калі сьцягоў шмат і разьвіваюцца пад сонцам, — відовішча вельмі велічнае. Зьяўляецца ілюзія, што над сьцягамі і ў гушчы сьцягоў узьнікае канцэнтрацыя сьвятла. Гэтае месца ня проста самае сьветлае ў прасторы; уражаньне, што яно вылучае сьвятло. Прытым ілюзія вельмі моцная. Ніякія іншыя сьцягі зь іншымі прапорцыямі і спалучэньнямі колераў не набліжаюцца ў гэтым да эфэкту беларускага сьцяга.

    Вельмі яркае таксама псіхалягічнае адчуваньне ад сузіраньня беларускіх сьцягоў. Гэта адчуваньне прыўзьнятай радасьці і надзвычайнай чыстасьці. Прытым ізноў жа — гэтае адчуваньне вельмі моцнае і аб’ектыўнае. Яго сьведама і падсьведама перажываюць усе людзі (прынамсі, пераважная большасьць).

    Адразу скажу што тут няма ніякай містыкі. Тут спрацоўваюць аб’ектыўныя законы ўспрыняцьця колераў іхных прапорцыяў і камбінацыяў. У беларускім сьцягу ідэальна збалянсаваныя белы і чырвоны колеры. Знойдзена мера раўнавагі. Беларускі сьцяг візуальна гарманічны, бо чырвонае і белае ўраўнаважаны. Для раўнавагі гэтых колераў патрэбная якраз прапорцыя: адзін да двух. Як прапорцыя колераў уплывае на гармонію цэласьці можна пераканацца, калі сузіраць сьцягі Інданэзіі і Польшчы, якія аднолькавыя — бела-чырвоныя (толькі іншы колерны парадак верху і нізу палатна). Тут уражаньне несімэтрычнай распалавіненасьці плошчы, ілюзія дысанансу бо чырвонага шмат, і гэты колер выглядае цяжкім. У прапорцыі ж 1 : 2, як у беларускім сьцягу чырвоны колер лёгкі, ён плыве, уецца, палымнее на белым, не цягне на дол, а нібы лунае ў белай прасторы. Тыя ж колеры, але ў розных прапорцыях, выклікаюць розны візуальны і псіхалягічны эфэкт.

    Немалаважны і сутнасны выбар колеру. Самы яркі колер ёсьць белы, але ў рэальнасьці самым яркім колерам на Зямлі лічыцца жоўты (тут псіхалягічны эфэкт жоўтага сонца). Тым часам ніякі жоўты сьцяг і ніякая камбінацыя жоўтага зь белым, ці жоўтага з чырвоным ня будзе ярчэйшай і сьвятлейшай за беларускі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг (я ўжо не кажу пра псіхалёгію ўспрыняцьця). Ня дасьць лепшага эфекту таксама толькі белы, ці тым больш — толькі чырвоны сьцяг.

    Мастацтвазнаўцы і мастакі-калярысты ведаюць, што ёсьць колеры, якія сумяшчаюцца і гарманізуюцца, і колеры, якія не сумяшчаюцца і не гарманізуюцца. Напрыклад, зялёны і чарвоны колеры — несумяшчальныя, згарманізаваць іх разам практычна немагчыма. Тым часам зь белым можна сумясьціць і згарманізаваць любы колер.

    На беларускім сьцягу згарманізаваны самы „гарачы» колер чырвонага, ці, як яшчэ кажуць, „цёплага» краю спэктара. Кожны колер, які бачны ў прыродзе, нясе аб’ектыўную псіхалягічную нагрузку і фактычна аднолькава псіхалягічна ўспрымаецца большасьцю людзей. Гэтая ж аб’ектыўная аснова псіхалягічнага ўспрыняцьця выяўляецца і ў камбінацыі колераў, якія мастак сумяшчае па законах эстэтыкі.

    Гарманізацыя белага з чырвоным у прапорцыі 1 : 2 аблягчае цяжкую псіхалягічную актыўнасьць чырвані і на балянсе кантрасту актывізуе (высьвятляе) белы фон, ад чаго ўзьнікае ілюзія сьвятла і палымненьня ўсёй бел-чырвона-белай карціны.

    Калі прааналізаваць гэтак усё да канца, то прыходзім да высновы, што Бел-Чырвона-Белы Сьцяг ёсьць ідэальным візуальным выяўленьнем гармоніі самых актыўных колераў — чырвонага і белага — і найвыразьнейшым выяўленьнем псіхалягічнага вобразу чыстасьці і радаснага ўздыму. Гэта оптымум ідэі радасьці і сьвятла і оптымум візуальнай яркасьці.

    Далей я буду гаварыць пра рэчы, набліжаныя да містыкі, над якімі нельга не задумацца.

    Беларускі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг вядомы яшчэ з сярэднявечча. У XV і XVI стагоддзях ён ужо лунае на піках беларускіх рыцараў.

    Канцэпцыя гармоніі белага з чырвоным вядома на Беларусі з глыбокай старажытнасьці, яшчэ з дапісьмовых часоў, і матэрыялізавалася ў адзеньні. Сутнасьць яе ў тым, што дзейнікамі выступалі толькі чырвоны і белы колеры, і спалучэньне іх не перакрочвала прапорцыі 1 : 2. Чырвоны колер быў акцэнтам, але не дамінаваў удзельна (гэта значыць, па плошчы запаўненьня). Нашыя старажытныя продкі адчувалі законы гармоніі.

    У хрысьціянскай старажытнасьці склалася традыцыя сымвалізацыі прыходу Месіі. Гэта чырвоны крыж ці чырвоная паласа на белым фоне. Тут сымвалізацыя дарогі Боскага Духу, духоўнага шляху на чыстасьці стварэньня. Тут чырвоны, гарачы шлях Хрыстовай Веры і Любові праз вечнасьць сьветабудовы да вечнага Бога.

    У сярэднявеччы шмат дзе на карцінах мастакоў можна было бачыць выяву Ісуса Хрыста зь Бел-Чырвона-Белай харугвай крыжа ці зь Бел-Чырвона-Белым Сьцягам у руцэ. Бел-Чырвона-Белы Сьцяг з чырвоным крыжам ці чырвонай паласой на карцінах сярэднявечча выступае як атрыбут Езуса, як ягоны Боскі знак і Боскі Сьцяг (П’ера дэла Франчэска, Тржэбоньскі Майстар, ангельскія мініятуры 12-13 стагоддзяў і інш.)

    3 першага погляду відаць, што беларускі сьцяг вельмі просты. Шмат якія дзяржаўныя сьцягі на сьвеце у агульным супадаюць, паўтараюцца ў вобразе ці мадыфікуюць адзін аднаго. Нідзе і блізка не паўтараецца толькі беларускі сьцяг. Няма нават мадыфікацыяў. Некаторых беларусаў гэта здумляе. А можа, невыпадкова, што нацыя, якая стагоддзямі ўваскрасае ў пакутах і муках, мае сьцяг Ісуса Хрыста?

    Але, пэўна ж, містыка тут ні пры чым: ці мала ёсьць пакутнікаў на сьвеце. I ўсё ж такі, і ўсё ж… Нічога не бывае бяз сэнсу.

    Які сэнс вынікае зь гісторыі нашага сьцяга?

    Я задаваў гэтае пытаньне беларусам. Кожны нешта тлумачыў, і ніхто не адмаўляў эзэтэрычнага зьместу. Адзін беларускі сьвятар у Амэрыцы сказаў мне: «Беларускі народ ёсьць выбраным народам на Другое Прышэсьце. Толькі пра гэта ніхто ня будзе ведаць».

    Такі вось апокрыф. Але калі так, то пра гэта ня мусіў бы ведаць таксама і сьвятар.

    Відаць, нічога не парадзім мы з містыкай сьцяга. Але неабходна радзіць з рэчаіснасьцю. А рэчаіснасьць такая: пакуль ёсьць, лунае й жыве наш беларускі сьцяг — жыве і Беларусь. Шануйма ж яго і ўздымайма высока. Ён, найпрыгажэйшы на сьвеце, ёсьць увасабленьне нашай краіны, нашай народнай моцы і нашай веры. Ён сымвал нашай беларускай народнай вечнасьці.

    Зянон ПАЗЬНЯК кандыдат мастацтвазнаўства

    8 лютага 2001 г.

    Беларускія Ведамасьці, №33 | сакавік 2001 г.

    Рейтинг комментария:Vote +1+6Vote -1-2

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.