Працаўнікі АТ «Жыткавічыхімсервіс” закончылі ўборку кукурузы

Працаўнікі акцыянернага таварыства «Жыткавічыхімсервіс” закончылі ўборку кукурузы на зерне.

Яе абмалот на адведзенай плошчы правялі ў сціслыя тэрміны камбайнеры Сяргей Шапавалаў і Юрый Сакула, а даставіў ураджай з поля на базу вадзіцель Уладзімір Галавач. Увесь ураджай, а гэта больш як сто тон, дапрацавана на ўласнай сушылцы і пакладзена ў склад. Адтуль ужо першыя партыі арганізацыя адправіла на рэалізацыю па прымальнай цане. Плануюць у таварыстве гандляваць не толькі ўраджаем “каралевы палёў”, але і сіласам з яе, для назапашвання якога выдзелена 77 гектараў згаданай культуры. На прадпрыемстве спадзяюцца, што і гэтая дзейнасць прынясе нядрэнную выручку.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.