Універсальны земляроб

Гэтае вызначэнне ў поўнай ступені апраўдаў на сёлетнім жніве механізатар Мікалай Лебядзінскі, які перавёз 2168 тон збажыны, заняўшы першае месца ў працоўным спаборніцтве:

– У асноўным штодзённая мая вытворчая “зброя” – гэта трактар. На магутным “Джон Дзіры” ару, абрабляю зямлю. Зараз, напрыклад, сею азіміну. З 2004 года ў гаспадарцы. Даводзілася садзіцца і за штурвал камбайна.  А вось у гэтую ўборачную абставіны вымусілі перакваліфікавацца ў вадзіцелі. Вельмі задаволены, што годна прайшоў выпрабаванне. Прызнаюся, нялёгка было, асабліва калі ты адзін на чатыры камбайны. І такое здаралася. Але экзамен на трываласць здаў. Сказваецца сялянская загартоўка. Гэта ад бацькі, які доўгі час рабіў механізатарам. Менавіта ад яго многае пераняў, добра разумею эмоцыі камбайнераў, якія вымушаны прастойваць па прычыне адсутнасці аўтамашын. Таму стараўся да поту, каб такога не адбывалася. Прыбаўляла сілы і жадання і тое, што ў вырашчаным ураджаі шмат высілкаў не толькі калег, але і сваіх. З асаблівым настроем працавалася на палетках, якія засяваў і даглядаў уласнаручна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.