З вопытам не прападзеш

Так лічыць вадзіцель Міхаіл Касач, які перавёз у бягучым годзе 1963 тоны збажыны і стаў прызёрам у раённым саперніцтве:

– Як здабываюцца працоўныя перамогі? Скажу шчыра, не ведаю. Я проста сумленна выконваю ўскладзеныя абавязкі. Вядома, за доўгія гады працы нейкія навыкі ўдасканальваюцца: і на таку хутчэй выгрузішся, і пад шнэк камбайна пад’едзеш, нейкі іншы манёўр выканаеш. Глядзіш, за кошт гэтага на тону-другую і абышоў таварышаў. Старанне патрэбна ўсюды. За гады працы вадзіцелем, а мой стаж перавышае тры дзясяткі гадоў, апошняе добра засвоіў. Прыйшоў у калгас пасля арміі, атрымаў старэнькі грузавічок. Тады маладым толькі такую тэхніку і давяралі. Але то была добрая школа. На практыцы за некалькі месяцаў матэрыяльную частку аўтамабіля так засвоіш, любую паломку выпраўляеш з заплюшчанымі вачыма. З таго часу дбайнае стаўленне да тэхнікі толькі палепшылася. Майму МАЗу дванаццаць гадоў, а бегае як новы. Гэта таксама істотна адбіваецца на выніках працы, асабліва на жніве.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.