Бягуць насустрач кіламетры

Вадзіцель Жыткавіцкага філіяла аблспажыўтаварыства Міхаіл Ярмош не толькі наш раён ведае як свае пяць пальцаў. За тры дзясяткі гадоў шафёрскага стажу ён аб’ехаў шмат дарог Беларусі і СССР.

У кааперацыі гэты чалавек шчыруе апошнюю пяцігодку. Развозячы тавары па магазінах, яму прыходзіцца быць экспедытарам і грузчыкам у адной асобе. А калі ГАЗон забарахліць, то і слесарам. За дзень на колы свайго грузавіка толькі па месцы “наматывае” па некалькі соцен кіламетраў. У восеньскую пару яшчэ і выхадныя прыхоплівае на розных кірмашах па-за межамі рэгіёна.

Вадзіцельскія правы жыткаўчаніну ўручалі разам з атэстатам сталасці, а трымаць руль навучыўся, седзячы на татавых каленях. Ад бацькі ў спадчыну яму дасталася і імя, і прафесія, хаця пасля школы мужчына скончыў тэхнікум фізічнай культуры і непрацяглы час працаваў па дыплому.

— Відаць, лёс мой такі — баранку круціць, —усміхаецца Міхаіл Міхайлавіч, не наракаючы на жыццёвыя дарогі.

Святлана Шакалян

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.