Калектыў АТ“Жыткавічыхімсервіс” спраўляецца з заданнем па вапнаванню глебы

Калектыў акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс” паспяхова спраўляецца з заданнем па вапнаванню глебы ў гаспадарках раёна. Па тэмпах вядзення гэтай дзейнасці прадпрыемства знаходзіцца ў тройцы абласных лідараў.

Усяго патрэбна выканаць работу на 1216 гектарах. Даламітавая мука ўжо ўнесена на 1006 га. У КСУПах «Коленскае», «Бялёў», ААТ «Людзяневічы»  спецыялісты хімсервіса поўнасцю правялі гэты агратэхнічны  прыём, накіраваны на павышэнне ўрадлівасці мясцовых палеткаў. Па словах дырэктара таварыства Ігара Галавача, і ў іншых сельгаспрадпрыемствах з даручанай справай працаўнікі арганізацыі да канца года справяцца. Для гэтага задзейнічана восем адзінак тэхнікі, маецца амаль дзевяцьсот тон даламітавай мукі, запас якой пастаянна папаўняецца. А самае галоўнае, што на згаданым вытворчым участку шчыруюць вопытныя і адказныя вадзіцелі і механізатары Анатоль Казачок, Васіль Галавач, Генадзь Кузьміч, Яўген Чарнякоў, Дзмітрый Ханеня, Віктар Аліфяровіч і іншыя.

Сяргей Белка

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.