Парадуе зямля ўраджаем

У Жыткавіцкім філіяле абласной праектна-пошукавай станцыі хімізацыі Валянціна Самайловіч шчыруе больш як тры дзясяткі гадоў. Гэта першае і адзінае месца працы жанчыны пасля атрымання спецыяльнасці агранома.

На прадпрыемстве Валянціна Пятроўна займае пасаду аграхіміка, якая вымушае шмат працаваць з рознай дакументацыяй, справаздачамі, праектамі і іншымі дзелавымі паперамі.  Але менавіта на аснове іх у сельгаспрадпрыемствах бесперапынна ажыццяўляецца дзейнасць, накіраваная на павышэнне ўрадлівасці палеткаў. Менавіта Самайловіч рэгулюе работы па ўнясенні мінеральных і арганічных угнаенняў, вапнаванні глебы. Жанчына як ніхто іншы са спецыялістаў ведае, калі і якому полю патрабуецца запраўка недастаючымі спажыўнымі рэчывамі, або “лячэнне” ад кіслотнасці.  За гэтымі клопатамі аграхіміка даволі часта можна сустрэць на грамадскіх палетках, дзе яна кантралюе ход і якасць праводзімых мерапрыемстваў.

Значны стаж работы яскрава сведчыць, што Валянціна Пятроўна вельмі любіць сваю справу, бо яна прыносіць карысць сельскай гаспадарцы раёна. Дзякуючы яе прафесіяналізму зямля радуе багатымі ўраджаямі.

Сяргей БЕЛКА,

фота Святланы СЕВАСЦЬЯНАВАЙ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.