У мінулыя выхадныя гарадскі каток стаў месцам масавага адпачынку гараджа

У мінулыя выхадныя гарадскі каток стаў месцам масавага адпачынку гараджан. Не пустуе ён і ў будні.

Панядзелак, 15.30. У агароджанай каробцы рассякаюць паветра два дзясяткі дзяцей і падлеткаў. Шоргат лёзаў наўкол ды вясёлыя крыкі. Васьмікласнік Максім Кірэеў пасля ўрокаў забег дадому, толькі каб пакінуць партфель, і – на лядовую арэну. У хвіліну перадышкі заўважае, што занятак на свежым паветры куды лепшы за камп’ютарныя гульні. Пакуль надвор’е дазваляе, нельга ўпускаць такой магчымасці. Рады марозу і Антон Матарас, які нарэшце дачакаўся выпадку “выгуляць” канькі, падораныя бацькамі пару год таму. А Алёна Кузьмянкова сэканоміла сёння тры рублі, каб узяць інвентар у арэнду. Кошт – паўтара рублі, яшчэ столькі ж – за гадзіну катання.

У ДЮСШ паведамілі: толькі ў нядзелю каток наведалі каля 120 чалавек, пераважна гэта дзеці. Народ прыходзіць са сваімі канькамі, паўсотні пар маецца на пракат. Запатрабаваны ў жыткаўчан і лыжы, якія выдаюць у басейне за прымальныя грошы. На лыжню выходзяць цэлымі сем’ямі.

Святлана Шакалян

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.