У раёне не спыняюцца мерапрыемствы па дэпапуляцыі пагалоўя дзікоў

У раёне не спыняюцца мерапрыемствы па дэпапуляцыі пагалоўя дзікоў. Ужо ў бягучым месяцы новага года  ва ўгоддзях лесакарыстальнікаў знішчаны тры жывёліны. Летась паляўнічым удалося знізіць колькасць згаданага насельніка лясных абшараў на 243 асобіны, з іх на тэрыторыях Жыткавіцкага лясгаса – на 69 і філіяла “Ласіны востраў” ААТ “Тураўшчына”  – на 174. Прымаемыя захады з’яўляюцца дзейснай прафілактычнай мерай па недапушчэнню ўзнікнення ў рэгіёне такога небяспечнага захворвання, як афрыканская чума свіней. З гэтай жа мэтай спецыялістамі ветэрынарнай службы праводзіцца  растлумачальная праца і сярод гаспадароў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.