У рамонтных майстэрнях АТ “Жыткавічыхімсервіс” ідзе падрыхтоўка тэхнікі

У рамонтных майстэрнях акцыянернага таварыства “Жыт-кавічыхімсервіс” планамерна ідзе падрыхтоўка тэхнікі да палявых работ.

Зараз на абслугоўванні знаходзіцца з дзясятак трактароў і некалькі пасяўных агрэгатаў. Як расказаў дырэктар таварыства Ігар Галавач,  калектыў стараецца не дабіваць тэхніку да ручкі, а праводзіць усе планавыя мерапрыемствы своечасова. Гэта значна скарачае тэрміны работ. Да таго ж кожны трактар, кожны агрэгат узнаўляюць самі механізатары, якія на іх працуюць. Таму яны найлепш зацікаўлены ў якасці рамонту. Надзейным жа памочнікам у трактарыстаў з’яўляецца рамонтнае звяно, у складзе якога спрактыкаваныя токар Аляксандр Ханеня, зваршчык Міхаіл Коршак, Аляксандр Макарэвіч і слесар Міхаіл Жогаль. Менавіта дзякуючы сумеснаму плёну ў акцыянерным таварыстве ўжо на лінейку гатоўнасці паставілі з паўдзясятка глебаапрацоўчых агрэгатаў, прэс і іншыя машыны.

Дбаюць у “Жыткавічыхімсервісе” не толькі аб тэхнічнай гатоўнасці, але і аб стане вытворчых аб’ектаў на базе. Тут распачалі рэканструкцыю аднаго са складоў, які пасля завяршэння работ прыстасуюць для захоўвання сапрапелю і мінеральных угнаенняў. Яшчэ адзін буйны аб’ект — аднаўленне ёмістасці для КАСаў. Варта сказаць, што і ў гэтых рамонтах у таварыстве робіцца стаўка на ўласныя сілы і гаспадарчы спосаб. Закончыць справы на базе запланавана летам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.