У Жыткавічах Чырвоны Крыж дапамагае перажыць халады

фото несет иллюстративный характер

Не паспела  старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Ларыса Фралова раніцай адмыкнуць дзверы свайго офіса, як адразу на парозе з’явіўся мужчына. Яго знешні выгляд і вопратка красамоўна  сведчылі, што жыццё ў наведвальніка не цукар. Ларыса Фёдараўна  зразумела ўсё без лішніх тлумачэнняў – закіпяціла ваду, паставіла на стол посуд. Пакуль мужчына распранаўся, жанчына наліла яму шклянку гарбаты, заварыла макароны хуткага прыгатавання. Іван, так прадставіўся немалады чалавек, вялікімі глыткамі  спажыў няхітры сняданак.  “Такія маразы. Дзякую, што адагрэлі і не далі прапасці”, — прагаварыў глуха  і, накінуўшы паношаную світку, выйшаў з пакоя.

фото несет иллюстративный характер

— З надыходам халадоў работы ў нас прыбавілася, — расказвае Ларыса Фралова. – Прымаем людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, поім чаем, дапамагаем вопраткай. Зараз раздаём гігіенічныя і харчовыя наборы тым жыхарам, якія летась па амністыі выйшлі з месцаў пазбаўлення волі.

Канечне, у раённай арганізацыі  Чырвонага Крыжа не такія вялікія магчымасці, як у структур больш высокага ўзроўню. Але скарыстоўваюць іх кіраўнік і яго валанцёры максімальна. Выконваюць заяўкі дзядуль і бабуль па дастаўцы лекаў і прадуктаў. На масавых мерапрыемствах у палатцы арганізацыі кожнаму жадаючаму нальюць бясплатна шклянку гарачага чаю. Напрыклад, такі пункт будзе дзжейнічаць у Тураве падчас святкавання Вадохрышча. Некалькі дзён назад члены БТЧК абагравалі гарбатай дзяцей, якія ўдзельнічалі ў спартыўным мерапрыемстве “Снежны снайпер”. Ды і ў офісе раённай арганізацыі, як паказаў вышэй прыведзены прыклад, абяздоленых людзей не пакінуць.  Каб праца па падтрымцы такіх грамадзян была больш эфектыўнай, Ларыса Фралова і яе памочнікі цесна супрацоўнічаюць з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, іншымі арганізацыямі.

— Такое ўзаемадзеянне дазваляе ў няпросты час ахапіць дапамогай не толькі райцэнтр, але і сельскія паселішчы, бо і там ёсць жыхары, якія маюць патрэбу ў нашай апецы, — адзначае Ларыса Фёдараўна.

Дарэчы, раённая апрганізацыя Чырвонага Крыжа не пакідае людзей, якія апыныліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, не толькі падчас бягучага пахаладання, а і клапоціцца пра іх пастаянна. І многія ўдзячныя за такую падтрымку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.