Навасёлы з замежжа

На дзякавіцкім малочнатаварным комплексе з’явіліся першыя 262 гадаванцы

У наш раён цялушак прывезлі з Даніі. Да свайго пастаяннага месца ўтрымання яны пераадолелі не адну тысячу кіламетраў. Па словах намесніка галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Ірыны Рыдзецкай,  вялікае падарожжа жывёла перанесла выдатна і цяпер знаходзіцца на каранціне.

Везлі пагалоўе на новую ферму восем спецыялізаваных машын. Умяшчальнасць кожнага з жывёлавозаў 33 асобіны, якія размяркоўваюцца па секцыям на двух паверхах.

– Транспарціроўка заняла тры дні, – расказвае Ірына Рыгораўна. – Дастаўка мае спецыфічныя рысы, каб: нанесці ўрон здароўю статку. Па дарозе калона не раз спынялася: пакарміць і напаіць цялушак. Дарэчы, сена і вада знаходзіліся непасрэдна ў фурах. У акцыянернае таварыства “Дзякавічы” канвой прыбыў апоўначы 25 студзеня.

У гаспадарцы належна падрых-таваліся да прыёму замежных рагуль. Арганізавалі ванну для прафілактыкі захворванняў капытоў, апрацавалі дэзсродкамі боксы, навезлі ў стойлы саломы, насыпалі корму. Пэўны досвед у гэтай справе мясцовыя працаўнікі атрымалі летась, бо ўжо набывалі дойных кароў у Германіі. Таму выгрузка і размяшчэнне пагалоўя вяліся арганізавана і без прамаруджвання. У многім таму спрыяла аснашчанасць транспарту спецыяльнымі пад’ёмнымі механізмамі.  Перад тым, як калона заехала на тэрыторыю фермы, спецыялісты ветэрынарнай службы правялі дэзінфекцыю колаў аўтамабіляў, а пасля і ў фургонах.

– Канечне, пасля такой вялікай дарогі жывёла атрымала стрэс, але хутка асвоілася. Цяпер рагулі пачуваюць сябе вельмі добра, – паведамляе дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксей Бухаловіч. – З апетытам паядаюць кормасумесі з кукурузнага сіласу, травянога сенажу і дабавак з мікраэлементамі. Яны па якасці ў нас нягоршчыя, чым на радзіме цялушак. Першыя ацёлы чакаем ужо ў сакавіку. Спадзяемся, што новыя гадаванцы парадуюць нас высокімі надоямі.

Нагадаем, дзякавіцкі малочнатаварны комплекс разлічаны на ўтрыманне 2400 галоў дойнага статку. І гэта першы крок па ўкамплектаванні яго высокапрадуктыўнай жывёлай. Каровы здольныя даваць па дзесяць тон малака ў год. Зараз спецыялісты падбіраюць у Даніі яшчэ адну групу. У ёй будзе налічвацца 300 цялушак, якіх прывязуць на МТК у лютым. Усяго ж на малочную фабрыку даставяць 2100 галоў.

Сяргей Белка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.