У Мілевіцкай школе вялікая ўвага надаецца экалагічнаму выхаванню навучэнцаў.

У Мілевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе вялікая ўвага  надаецца экалагічнаму выхаванню навучэнцаў.

Сярод мерапрыемстваў класныя і інфармацыйныя гадзіны, відэаролікі, інсцэніраваныя прадстаўленні і, безумоўна, акцыіі. Дзеці праз гутаркі, пазнавальныя заняткі і назіранні даведваюцца аб розных відах птушак сваёй мясцовасці, характэрных асаблівасцях знешняга выгляду, паводзін, вучацца клапаціцца пра пярнатых. Рабяты адчуваюць радасць ад усведамлення таго, што, падкормліваючы птушак, можна выратаваць іх ад смерці. Спасціжэнню гэтых простых ісцін вучыць іх настаўнік біялогіі Святлана  Малькевіч.

Вось і на мінулым тыдні сярод вучняў сярэдняга звяна (5-7) класаў прайшла экалагічная акцыя “Пакарміце птушак”.

Зіма — цудоўная пара! Аднак для птушак яна можа стаць пагубнай. Апярэнне іх грэе, але дзе здабыць корм? Таму і прылятаюць яны да чалавечага жытла з надзеяй знайсці хоць што-небудзь. Птушкі спадзяюцца на дапамогу чалавека. Падкормка прыносіць карысць не толькі пярнатым, але і з’яўляецца значнай у навучанні і выхаванні дзяцей.

Менавіта такое станоўчае стаўленне да прыроды стала своеасаблівым дэвізам акцыі. На ўроках працоўнага навучання хлапчукі змайстравалі дыхтоўныя драўляныя кармушкі. Не адставалі ад іх і дзяўчынкі. Са спадручных матэрыялаў (пластыкавых бутэлек) вырэзвалі свае кармушкі. Некаторым дзецям дапамагалі бацькі. У кожнага яны атрымаліся розныя, але ўсе зроблены з душой, з цяплом.

Разам са Святланай Фёдараўнай гэтыя кармушкі былі развешаны на дрэвах каля школы. Цяпер вучні штодня нясуць хто зерне, хто кавалачкі сальца, хто хлебныя крошкі. Самае цікавае для дзяцей — назіраць, як іх маленькія госці цэлымі чародамі прылятаюць сілкавацца ў гэтыя маленькія сталоўкі. Такія акцыі праводзяцца ў школе штогод.

Хочацца заклікаць:

— Рабяты! Запрашайце гэтых мілых і забаўных пярнатых сяброў у госці, каб палюбавацца імі і накарміць у цяжкі для іх час. А ўлетку яны прысвецяць вам свае лепшыя песні, з’ядуць на вашых агародах і ў вашых садах усіх шкоднікаў і паклапоцяцца, каб камароў і мошак у наступным сезоне было як мага менш!

Чалавеку абмежавацца ад прыроды немагчыма. Таму з ранняга дзяцінства ў кожнага з нас выпрацоўваецца экалагічная культура.

Валянціна Емельяновіч

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.